2 студзеня невядомыя людзі ўвайшлі ў памяшканне Саюза кінематаграфістаў і апячаталі памяшканні, у якіх знаходзіліся студыя “Таццяна” і вучэбная студыя Саюза кінематаграфістаў. Як высветлілася пазней, гэта былі супрацоўнікі Камітэту Дзяржкантролю, фінансавай міліцыі і МУС. Кася Камоцкая размаўляе з дырэктарам вучэбнай студыі Вольгай Мікалайчык і мастацкім кіраўніком, аўтарам фільмаў “Обыкновенный президент”, “Русское шчастье”, “Оазис” і іншых, рэжысёрам Юрыям Хашчавацкім

2003 2003-01-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У наш час штодня адбываюцца гаспадарчыя праверкі. Чаму менавіта прыходу дзяржантралёраў у вашую структуру надаецца такая ўвага?
Ю.Х. -- Таму што гэта была ня проста вучэбная студыя.
Гэта было абсталяванне, якое раней належыла Масмедыя –Цэнтру пры фондзе Сораса (інстытуце адкрытага грамадства)
У гэтай студыі былі створаныя больш за дваццаць фільмаў беларускіх аўтараў. Сярод іх -- мае фільмы “Дажыць да любові”, “Боги серпа и молота”. “Кавказские пленники”, таксама “Страх” Леаніда Міндліна, супольны праект маладых рэжысераў “Незвычайны канцэрт”, “ Тэма свабоды” В.Корзуна з удзелам народнага пісменніка Васіля Быкава, “У пошуказ белведэра” Ірыны Волах, “Рыцары мары” – Алега Дашкевіча і шмат іншых.
Потым, калі са скандалам Сораса выжылі з Беларусі, студыю перайшла да беларускага ПЭН-цэнтра. А пасля па дамове гэтае абсталяванне было перададзена Саюзу кінематаграфістаў, таксама грамацкай арганізацыі.
Адной з умовоў гэтай перадачы была абавязковая падтрымка студыяй маладога незалежнага беларускага дакументальнага кіно.
Наша вучэбная студыя ня мела юрыдычнага статуса. Гэта была тэхнічная база, якая давала магчымасць студэнтам і сябрам Саюза кінематаграфістаў рабіць нейкія невялікія творчыя працы, ўлічваючы нашую сёняшнюю беднасць, дапамагаць маладым беларускім рэжысёрам.

Як Вы тлумачыце тое, што адбылося?
Ю.Х. - Сёння абсалютна зразумела, што гэта палітычны зыск. Таму што, калі яны ўварваліся да нас і ў студыю “Таццяна”, першае, што іх цікавіла, гэта былі касэты. Іх цікавіла тыя фільмы, што рабіліся на студыях.
В.Н. -- Ні для каго не сакрэт, што на гэтых студыя працаваў Юры Хашчавацкі, тут ён зрабіў адзі са сваіх апошніх фільмаў “Дажыць да любові”. Гэта фільм аб кінутых бяздомных дзецях, які не зусім непалітычны, але, мы ўпэненыя, гэта працягваюцца пераслед за фільм “Абыкнавенный прэзыдэнт” (фільм, снятый Ю.Хашчавацкім да рэфэрэндуму1996г.; атрымаў прыз Берлінскага фэстываля даукментальнага кіно “Форум”, прэмію імя Андрэя Сахарава ў Маскве).
Ю.Х. – Але мне падаецца, што Хашчавацкі тут стаў ня прычынай, а нагодай.
Па-першае, я думаю, што ўлады ведаюць, што на гэтай студыі былі зробленыя і яшчэ маглі бы быць створаныя фільмы, неўгодныя сёняшняму рэжыму перад маючым адбыцца рэферэндумам.
Другі момант, вы ведаеце, што Лукашэнка загадаў бліжэйшы час перакрываць расейскія тэлевізыйныя каналы ўласнай тэлепрадукцыяй. А дзе яны возьмуць апаратуру для яе вытворчасці? А нашае абсталяванне цалкам можа быць выкарыстанае на дзяраўных каналах, альбо перададзена нейкім кантраляваным рэжымам телестудыям.
Да таго ж, камітэту дзяржкантроля, які знаходзіцца ў суседнім з Саюзам кінематаграфістаў будынку, напэўна, мала сваіх памяшканняў, ім трэба пашырацца. Магчыма, за кошт суседняга будынка.
Таму, тут сабралася, на мой погляд, цэлая гама прычынаў.
В.Н. -- Сёння ў нас настолькі заблытанае заканадаўства і бухгалтэрыя, што куды б ні прыйшлі з праверкай паўсюль можна, пры жаданні ці па загаду, знайсці парушэнні. Фактычна, правяраючыя органы ператварыліся ў караючыя органы, рэжым даў ім магчымасць “караць і мілаваць”.
Ю.Х. -- З адным з правяраючых была такая размова: “Хто вы такі? Як Вашае прозвішча?” А ён паказвае пасведчанне Дзяржкантролю, дзе нават прозвішчаў няма. Ці не таму яны маюць такія пасведчанні, каб не было потым каму адказваць за парушэнні закону і нашых грамадзянскіх правоў?
Таццяна Логінава, кіраўніца студыі “Таццяна”, паказала мне дакументы, якія атрымала ад прадстаўнікоў Дзяржкантролю, опісь із’ятай маёмасьці. Нідзе на паперах няма ніводнага подпіса, самі паперы без “шапкі”, якая падцьвярджае прыналежнасьць да нейкай арганізацыі, не напісана, хто прымаў рашэнне, на аснаваніі чаго.
Пры чым яны самі разумеюць, што робяць супрацьпраўныя дзеянні. Адзін з “кантралёраў” падыйшоў і паказаў нам цыдулку: “Гэта палітычны наезд”, схаваў сабе ў кішэню і сыйшоў.
В.Н. – Сапраўды, частка апаратуры была ня правільна аформленая, але мы не хавалі яе, па-просту бухгалтар Саюза кінематаграфістаў ня так аформіў перадачу яе на баланс Саюза. Самае вялікае, што робіцца ў падобных сітуацыях – гэта заўвага бухгалтару, ну, можа, штраф. Але – амапаўцы, якія адразу прыйшлі і забралі абсталяванне,нават, тэлефоны, гэта -- неадэкватна і адразу прыводзіць да думкі, што справа тут зусім не ў бухгалтарскай памылцы.

У якім стане на сёняшні дзен даукментальнае кіно ў Беларусі?
Ю.Х.—Вось як сёння атрымліваецца. Спакойны, таленавіты,нерадыкальны Міша Жданоўскі, якога цікавіць толькі мастацтва, не рэвалюцыі, не палітыка, зрабіў на Беларусфільме фільм “На кожны гук ёсць рэха на зямлі” пра выдатнага беларускага музыканта і педагога В.Перліна. У гэтым фільме паміж іншымі людзмі, якія гавораць пра Перліна, былі Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін. Міністэрства культуры прымусіла вырэзаць з фільму інтэрв’ю з гэтымі пісменнікамі, якія складаюць гонар беларускай культуры, уваходзяць ва ўсе падручнікі. І толькі тады “прыняла” фільм, дазволіла яго паказ. Гэта той самы выпадак, калі ты не ідзеш у палітыку, палітыка прыйдзе да цябе.
В.Н. -- А на калегіі міністэрства культуры адкрыта сказалі пра нашу студыю, што там “розныя дашукі работают”. Хаця, нажаль, выдатны рэжысер Віктар Дашук ні разу не працаваў у нашай студыі. Аде гэты чалавек вядомы сваімі выступамі, публікацыя, шчырымі фільмамі, актыўнай пазыцыяй. Гэта для ўлады непрымальна.

А ўвогуле, ці магчыма сёння ў Беларусі рабіць незалежнае дакументальнае кіно?
Ю.Х..—На сёняшні дзень няма студыі, на якой магчыма было б зрабіць незалежнае кіно, усё кіно бярэцца пад кантроль дзяржавы. Я ўпэўнены, што гэта робіцца для таго каб зачысціць інфармацыйную прастору напярэдадні рэфірэндума аб перадачы Лукашэнку права пажыццёва займаць пасаду прэзыдэнта Беларусі.

Што збіраюцца рабіць беларускія кімнематаграфісты ў такой сітуацыі?
Ю.Х. -- Далей мусіць быць суд. Рашэнне яго відавочнае. Таму што, гэта будзе той самы беларускі суд, які асудзіў глуха-нямога за выкрыківанне антыпрэзыдэнцкіх лозунгаў.
Ня ведаю, што будуць рабіць іншыя кінематаграфісты. Ведаю, што буду рабіць я. Я буду працаваць. Ведаеце, нехта распуске плёткі, што “правяральшчыкі” знайшлі новы страшны фільм Хашчавацкага “Наш калхоз”. Але, нажаль, такога фільма няма, папросту, першы назоў фільма “Абыкновенный презідент”быў “Обыкновенный колхоз”. Таму, можа быць, хутка здыму “Наш калгас”, героям якога будзе не наш “прэзыдэнт”, а наш народ таленавіты, але беспраўны, які ня можа альбо ня хоча змагацца за сваю краіну, сваё шчасце,свае правы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international