Арцёму Дубскаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне

2009 2009-03-09T08:37:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubski.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Актывісту зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі "Малады Фронт" Арцёму Дубскаму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне ў парушэнні артыкулу 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

Мера стрымання ў дачыненні А. Дубскага пакінута ранейшай – утрыманне пад вартай. У найбліжэйшы час яго павінны перавесці са следчага ізалятара ў Асіповічах, у следчы ізалятар у Бабруйску.

Нагадаем, 3 сакавіка Асіповіцкі гарадскі суд спыніў крымінальную справу ў дачыненні да А. Дубскага па абвінавачанні яго ў прычыненні маёмаснай шкоды з прычыны прымірэння бакоў. Адразу па сканчэнні судовага працэсу Дубскага даставілі ў Асіповіцкі РУУС для афармлення дакументаў па другой справе.

Арцём Дубскі – адзін з фігурантаў «справы 14-ці». Ён быў асуджаны на два гады абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у студзені 2008 году. У тым жа годзе ў дачыненні да А. Дубскага была заведзена яшчэ адна справа паволле арт. 415.

Пакаранне па ёй – ад паўгоду да трох гадоў пазбаўлення волі.

Малады чалавек быў зняты з цягніка 13 лютага ў Гомелі. Апошнія некалькі месяцаў Дубскі жыў ва Украіне. У кастрычніку 2008 г. ён папрасіў там палітычнага прытулку, але потым адклікаў заяву.

БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international