Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў царкве “Новае жыцьцё”

2009 2009-03-05T15:27:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vysh_gasp_sud.jpg

Сёньня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда не задаволіла скаргу царквы “Новае жыцьцё” на рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суда ад 13 студзеня 2009 году.

 

Нагадаем, 13 студзеня Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў царкве “Новае жыцьцё” ў яе патрабаваньні прызнаць незаконным рашэньне Менгарвыканкаму аб пазбаўленьні права карыстацца зямлёй і будынкам.

 

“Мы ня згодныя з гэтым рашэньнем. Мы ў сваёй скарзе прасілі ануляваць рашэньне суду ад 13 студзеня і вынесьці новае рашэньне, у якім прызнаць рашэньне Менгарвыканкаму ад 2005 году незаконным”, – адзначыў юрыст царквы Сяргей Луканін.

 

Касацыйная калегія суду пакінула бязь зьменаў рашэньне ад 13 студзеня 2009 году, а таксама касацыйную скаргу рэлігійнай грамады пакінула без задавальненьня.

 

Прадстаўнікі царквы заявілі, што будуць далей абскарджваць гэтае рашэньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international