У абарону Анджэя Пачобута

2009 2009-03-05T10:38:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paczobut2.jpg
Ajnf @Racyi

Ajnf @Racyi

Напярэдадні правядзення 7 з’езду непрызнанага беларускімі  ўладамі звязу палякаў  пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, міністэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі карэспандэнта “Газеты выборчай” Анджэя Пачобута.


Афіцыйнай падставай для пазбаўлення акрэдытацыі па словах прадстаўнікоў міністэрства замежных спраў сталі чатыры артыкулы Анджэя Пачобута, надрукаваныя у “Газеце выборчай”. Публікацыі распавядалі пра прымусовую дактэласкапію мужчынскай часткі насельніцтва Рэспублікі Беларусь,выдаленне польскіх ксяндзоў і дыялог Лукашэнкі з Захадам.Паводле міністэрства замежных спраў, матэрыялы маюць тэндэнцыйны характар і абражаюць кіраўніка дзяржавы. Анджэй Пачобут лічыць, што  пазбаўленню акрэдытацыі  пасадзейнічала і яго апошняя публікацыя пра агента  МГБ Савецкага Саюза “Бімбу” – ксяндза з Мосара Юозаса Бульку. Пазбаўленне акрэдытацыі журналіст звязвае як з агульнай  сітуацыяй у краіне, так і з тымі падзеямі,што апошнім часам разгортваюцца вакол непрызнанага ўладамі звязу палякаў.

Рэдакцыя “Газеты выборчай” выступіла з заявай у абарону Анджэя Пачобута і  заклікае еўрапейскіх палітыкаў , якія вядуць перамовы з Беларуссю, не забывацца пра  свабоду слова, якая з’яўляецца адной з галоўных дэмакратычных каштоўнасцей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international