Амбасада ЗША занепакоеная інцыдэнтам у Гомелі

2005 2005-08-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амбасада ЗША выказала занепакоенасьць з нагоды затрыманьня 23 жніўня ў Гомелі свайго супрацоўніка Лайла Макмілана, які зьбіраўся правесьці з гомельскімі палітычнымі актывістамі сустрэчу на прыватнай кватэры. Міліцыянты, тлумачачы свае дзеяньні правядзеньнем гарадзкой аперацыі “Нелегал”, каля 40 хвілінаў утрымлівалі амерыканскага дыплямата і яго памочніцу ў кватэры.
Як паведамляецца ў афіцыйным камэнтары амбасады, факт затрыманьня дыплямата абмяркоўваецца зь беларускімі афіцыйнымі асобамі.
Агенцтву БелаПАН у Гомельскім абласным ўпраўленьні па грамадзянству і міграцыі сказалі, што апэрацыя “Нелегал” у горадзе сапраўды праводзілася, але вельмі даўно.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international