У Астраўцы - грамадская сустрэча для справаздачы

2009 2009-03-04T13:57:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radioaktivnost-320.jpg

У Астраўцы ўлады арганізавалі нібыта адкрытую сустрэчу для абмеркавання  перспектываў пабудовы АЭС.

 

Мадэратарам сустрэчы была чыноўніца з Дэпартаменту па ядзернай энергетыцы Мінэнэрга. Выступалі таксама кіраўнік дырэкцыі будучай АЭС Андрэй Баркун, галоўны інжынер Белгеалогіі Аляксандр Іваненка, прафесар кафедры медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Уладзімір Цярноў.

 

Выступоўцы акцэнтавалі ўвагу на тым, што будаўніцтва атамнай станцыі надасць імпульс эканамічнаму развіццю рэгіёна. Прадстаўнікі грамадскасці не атрымалі адказаў на пытанні забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны, уплыву будучай АЭС на экалогію. Аналіз негатыўнага ўплыву атамнай станцыі на рэгіён у выступах не агучваўся.

 

Сустрэча ладзілася а 12 гадзіне, яна не афішавалася. Актывісты антыядзернай кампаніі выпадкова даведаліся пра яе правядзенне напярэдадні. Мерапрыемства доўжылася ўсяго паўтары гадзіны, таму магчымасць выказаць сваю думку атрымалі далёка не ўсе ахвотныя.

 

 – Навідавоку парушэнне Орхускай канфенцыі, якая патрабуе папярэдняга публічнага абмеркавання пытання пабудовы АЭС, а потым прыняцця рашэння наконт мэтазгоднасці пабудовы. У нас жа рашэнне фактычна прынятае, а цяпер ладзіцца бачнасць абмеркавання, якое паўплываць ні на што не можа, – кажа актывіст Руху "За Свабоду", эколаг Юрась Меляшкевіч.

 

 Прафесар фізікі Георгій Лепін не ўпэўнены, што на пляцоўцы для АЭС былі праведзены неабходныя геалагічныя даследаванні:

 

 – У дадзеным выпадку патрэбныя глыбокія даследаванні  руху слаёў зямной кары. Мы, аглядаючы пляцоўку, не знайшлі рэперных кропак, па якіх гэтыя замеры робяць. Работы, якія дапамагаюць выявіць вертыкальныя і гарызантальныя перамяшчэнні зямной кары павінны праводзіцца мінімум 1,5-2 года.

 

 Удзельнікі сустрэчы з боку грамадскасці адзначалі недаступнасць інфармацыі і непразрыстасць працэсу падрыхтоўкі будаўніцтва атамнай станцыі. Яны лічаць, што працягваць гэты працэс у такіх умовах недапушчальна.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international