Актывістаў “Маладога фронту” пакаралі мільённымі штрафамі

2009 2009-03-04T12:06:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud2.jpg

Буйнымі грашовымі штрафамі скончыліся суды над актывістамі “Маладога фронту”, якія 2 сакавіка каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі пратэставалі супроць палітычнага тэрору.

 

3 сакавіка ў суд Ленінскага раёну Менску прывезьлі з ізалятара на Акрэсьціна актывістаў “Маладога фронту” Юлію Міхайлаву, Міколу Дземідзенку і Вадзіма Ханяўку. Напярэдадні юнакоў затрымалі за пікетаваньне адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Маладафронтаўцы трымалі ў руках расьцяжку са словамі “Не палітычнаму тэрору”, а потым аднесьлі ў адміністрацыю пэтыцыю з патрабаваньнем спыніць перасьлед іх аднадумцы Арцёма Дубскага.

 

Перад судом актывістам далі магчымасьць пагаварыць з прадстаўнікамі мэдый. Вось як Юлія Міхайлава пракамэнтавала тое, што яе будуць судзіць за пікетаваньне і пэтыцыю:

 

“Гэта ненармальна, бо Канстытуцыя нам такое дазваляе. Там сказана, што людзі маюць права на выказваньне свайго меркаваньня, у тым ліку і пратэсту. Але рэальна гэтага няма”.

 

Судзіла Юлію Міхайлаву судзьдзя Любоў Валевіч. Працэс ішоў 5 хвілін. Юлія Міхайлава не прызнала сябе вінаватай. Пакаралі дзяўчыну штрафам у 30 базавых велічынь, што адпавядае 1 мільёну 60 тысячам рублёў. Месяц таму Юліі Міхайлавай споўнілася 18 год, пакуль яна нідзе не працуе. Дзяўчына кажа, што ня ўяўляе, адкуль узяць грошы для выплаты штрафу.

 

Мікола Дземідзенка з Полацку вінаватым сябе таксама не прызнаў:

 

“Мы выйшлі да адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай. Канечне, мы маглі б проста перадаць нашу пэтыцыю ў адміністрацыю, але мы ж ведаем, што там адбываецца са скаргамі. Таму мы выйшлі з расьцяжкай, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці”.

 

Міколу Дземідзенку судзіў судзьдзя Ігар Германовіч. Ягоны прысуд актывісту — 45 базавых велічынь, гэта 1 мільён 875 тысяч рублёў.

 

Вадзім Ханяўка атрымаў штраф у 875 тысяч рублёў —25 базавых велічынь. Прысуд вынесла судзьдзя Валянціна Зінкевіч.

 

Напярэдадні суду актывістка “Маладога фронту” Наста Палажанка ня выключыла, што яе аднадумцы будуць пакараныя адміністрацыйным арыштам. Тое, што судзьдзі абмежаваліся грашовымі штрафамі, на думку Палажанкі, ня сьведчыць пра лібэралізацыю ў краіне:

 

“Лукашэнка працягвае свае лібэральныя гульні з Эўропай, яму гэтыя затрыманьні адміністрацыйныя цяпер невыгодныя. Але пры гэтым яму трэба моладзь запалохваць, рэпрэсаваць, і таму такія неверагодна вялікія штрафы”.

 

Нагадаем, Наста Палажанка і яшчэ 4 актывісты “Маладога фронту” былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі па 3 дні кожны за акцыю 7 лістапада мінулага году. Тады актывісты выйшлі на праспэкт Незалежнасьці з расьцяжкай “Камунізм пад трыбунал”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international