Ціск на сябраў Звязу палякаў на Беларусі ўзмацняецца

2009 2009-03-04T11:24:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anzhalika_borys.jpg
Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

Перад правядзеннем 7 з’езда непрызнаванага ўладамі звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс ўлады ўзмацняюць ціск на актывістаў арганізацыі.

 

У паштовыя скрыні дома, дзе жыве старшыня звязу палякаў Анжаліка Борыс невядомыя раскідалі ўлёткі з яе парнаграфічнымі выявамі.

 

На актывістаў арганізацыі Анджэя Пачобута і Ігара Банцэра складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Па інфармацыі супрацоўнікаў міліцыі, пратакол складзены і на кіраўніка гарадзенскай гарадской суполкі Мечыслава Яскевіча.Сяброў Звязу палякаў абвінавачваюць у арганізацыі і актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу – так, супрацоўнікі міліцыі акрэслілі спробу несалькіх соцен мясцовых палякаў трапіць у Дом польскі 17 студзеня бягучага года.

 

На думку сябра галоўнай рады звязу палякаў на Беларусі Анджэя Пачобута  захады праваахоўных ворганаў сведчаць пра тое,што ўлады будуць прыкладаць намаганні дзеля таго, каб перашкодзіць правядзенню з’езда.

 

Ужо прынята канчатковае рашэнне аб тым, што з’езд непрызнаванай уладамі арганізацыі павінен адбыцца 14-15 сакавіка ў Гародні, а не Баранавічах, як планавалася першапачаткова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international