Палітзьняволенаму Сяргею Скрабцу прад'явілі абвінавачаньне

2005 2005-08-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 жніўня сьледчы ў асабліва важных справах рэспубліканскай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч афіцыйна абвінаваціў кіраўніка дэпутацкай групы "Рэспубліка" Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, вядомага апазыцыйнага палітыка Сяргея Скрабца. Дзеля гэтага сьледчы наведаў турэмны шпіталь па вуліцы Апанскага ў Менску, дзе цяпер знаходзіцца экс-парлямэнтар, паведаміла радыё Свабода.

Адвакат Сяргей Скрабца Алег Дубавец пацьвердзіў факт прад'яўленьня абвінавачаньня, якое тычыцца ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы. Адносна крымінальнай справы былога дэпутата, з-за якой яго затрымалі, – падбухторваньне да дачы хабару, паводле адваката, па ёй спадара Скрабца абвінавацілі яшчэ раней. Алег Дубавец гаворыць, што Сяргей Скрабец па-ранейшаму адмаўляецца даваць паказаньні сьледзтву, бо лічыць сябе невінаватым".

Сяргея Скрабца перавялі 19 жніўня зь сьледчага ізалятару часовага ўтрыманьня – так званай "Валадаркі" – у турэмны шпіталь, паколькі ён стаў адчуваць сябе кепска, пачалі балець ныркі. Жонка экс-дэпутата Аляксандра, якая працуе лекарам, лічыць, што гэта наступствы амаль 40-дзённай галадоўкі, якую яе муж правёў яшчэ ў сьледчым ізалятары Берасьця на знак пратэсту супраць свайго арышту. Спадарыня Аляксандра перадала мужу неабходныя лекі.

Нагадаем, што экс-парлямэнтар, затрыманы 15 траўня каля свайго дому ў Менску, быў дастаўлены ў Берасьцейскі сьледчы ізалятар. Там на знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку, якая цягнулася амаль 40 дзён. Пасьля таго, як рэспубліканская пракуратура аб'яднала дзьве справы былога дэпутата – выманьваньне крэдытаў у дзяржавы і падбухторваньне да дачы хабару – у адну справу, сьледчы ў асабліва важных справах Вячаслаў Цераховіч вырашыў перавезьці арыштанта ў Менск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international