Уладзімір Лабковіч: Нерэгістрацыя “Нашай Вясны” – гэта цалкам палітычнае рашэнне

2009 2009-03-03T19:31:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Сёння па нашай ініцыятыве мы атрымалі на рукі (таму што па пошце дакумент яшчэ не мог дайсці, бо датаваны 2-ім сакавіка) рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове нам у рэгістрацыі. Варта адзначыць, што само рашэнне нам паступіла ў парушэнне дзеючага заканадаўства пазней устаноўленага Законам тэрміна аб прадстаўленні такога адказу. Дакумент утрымлівае звыш 10 пунктаў, на падставе якіх нам, правабаронцам,  адмоўлена ў дзяржрэгістрацыі грамадзкага аб’яднання. Збольшага ўсе гэтыя пункты абсалютна надуманыя і неабгрунтаваныя тымі дакументамі, якія мы прадставілі ў Мінюст. Акрамя таго, у адмове няма адпаведных спасылак на тыя заканадаўча-нарматыўныя акты, якія намі парушаныя. Між тым сярод указаных парушэнняў, якія быццам бы мелі месца, калі прытрымлівацца нормы Закону, яны абсалютна не адпавядаюць тым прэтэнзіям, выкладзеным нам Мінюстам. І пра ўсё гэта мы будзем казаць у Вярхоўным Судзе.

Тут жа трэба даць іншую адзнаку. Тое, напрыклад, што адной з падставаў нашай нерэгістрацыі (я на гэта хачу звярнуць увагу) з’яўляецца прыцягнене да адміністратыўнай адказнасці шэрагу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” – такая падстава для адмовы ўжо не ўпершыню вылучаецца нам. Так было ў 2007 годзе, і гэта сведчыць аб тым, што сама ўлада, якую у дадзеным выпадку прадстаўляе Мінюст, прызнае спіс людзей, (і падае гэты спіс ў сваім рашэнні), якім яна фактычна беспадстаўна забараняе, нібыта грунтуючыся на законе, у праве на стварэнне арганізацыі, праве на ажыццяўленне грамадзкай дзейнасці. Гэта прамое парушэнне міжнароднага замацаванага права на асацыяцыю.

Таксама ў рашэнні Мінюста ўказана ў якасці падставы для нашай нерэгістрацыі тое, што асоба-заснавальнік абвінавачваецца ў крымінальным злачынстве па арт.130 КК – распальванне рэлігійнай варожасці. Сапраўды віцебскі праваабаронца Леанід Свецік зьяўляўся падазраваным па крымінальнай справе, аднак гэтая справа ў дачыненні да сп. Свеціка прыпынена. Між тым, мы ў сваю чаргу неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што разглядаем яе як палітычна матываваную крымінальную справу, і таму віталі яе прыпыненне. Зараз следчых дзеянняў па гэтай справе не вядзецца, мы разлічваем, што яна будзе цалкам спынена. Але Мінюст ужо апрыоры вызначыў Леаніда Свеціка вінаватым, і мала таго, лічыць гэта адной з падставаў для адмовы нам у рэгістрацыі арганізацыі.

Зразумела, што гэта цалкам палітычнае рашэнне. Патрабаванне, заклік да нашай рэгістрацыі выказвалі шматлікія міжнародныя арганізацыі, заклік да рэгістрацыі “Нашай Вясны” утрымліваецца ў рэзалюцыі Еўрапарламента. Тое, што чалавеку, у дачыненні да якога літаральна паўгады таму былі часова прыпыненыя санкцыі аб забароне на ўезд у краіны Еўразвязу – а менавіта сп. Харытону даручаюць рэгістрацыю “Нашай Вясны”, і ён яе зноўку не рэгіструе, сведчыць, што ўлады наўмысна, цынічна паказваюць як беларускаму грамадству, так і міжнароднай супольнасці, што яны не збіраюцца не толькі выконваць патрабаванні, якія ёсць, але і дэманстратыўна збіраюцца надалей парушаць правы грамадзян у Беларусі. Таму я вельмі спадзяюся, што на гэты выпадак, на гэтую дэманстрацыю зверне ўвагу міжнародная супольнасць, міжнародныя інстытуты і зробяць адпаведныя высновы па тым, наколькі шчырыя памкненні беларускіх уладаў выконваць свае абавязацельствы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.               

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international