Арышты напярэдадні з’езда Звязу палякаў на Беларусі?

2009 2009-03-03T14:54:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sajuz_paliakau_belarusi1.jpg

Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні  на Анджэя Пачобута - журналіста “Газэты выборчай” і сябра галоўнай Рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

 

Паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, Анджэй Пачобут абвінавачваецца міліцыянтамі ў тым, што прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся 17 студзеня бягучага года каля будынка праўладнага саюза  палякаў на Беларусі.У той дзень некалькі сот чалавек, пераважна польскага паходжання, спрабавалі прайсьці ў Дом польскі, але былі спыненыя супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.

 

Сам Анджэй Пачобут лічыць, што захады міліцыянтаў носяць правакацыйны  характар і  накіраваныя на тое, каб перашкодзіць правядзенню 7 з’езда арганізацыі, які павінен адбыцца 14-15 сакавіка.

 

Бліжэйшым часам адбудзецца суд, які разгледзіць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і прыме ў дачыненні да Анджэя Пачобута адпаведнае рашэнне. Актывіст непрызнаванага ўладамі звязу палякаў на Беларусі не выключае, што можа атрымаць тэрмін арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international