Адбыўся пікет супраць "Нямецкай хвалі"
23.08.2005.
Каля дзесяці чалавек прынялі сёньня ўдзел у санкцыянаванай акцыі пратэсту на плошчы Бангалор супраць планаў расейскамоўнага вяшчаньня на Беларусі радыёстанцыяй “Нямецкая хваля”, паведаміла радыё СвабодаПершая такая акцыя прайшла таксама на плошчы Бангалор 22 жніўня. Арганізатары плянуюць праводзіць пікеты пратэсту штодня да 26 жніўня. Падчас акцыяў праводіцца збор подпісаў за тое, каб вяшчаньне на Беларусь новай праграмы “Нямецкай хвалі” вялося на беларускай мове.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








