viasna on patreon

Дэпутат лічыць смяротнае пакаранне стрымліваючым фактарам

2009 2009-02-27T18:00:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smirnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага ў інтэрвью агенству “Інтерфакс – Захад” старшыня камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Смірноў паведаміў, што поўная адмена смяротнага пакарання пакуль непатрэбная, але ён не выключае мараторый, як у Расіі, і адзначае, што мараторый фактычна ўжо дзейнічае на Беларусі. Дэпутат упэўнены, што наяўнасць смяротнага пакарання з’яўляецца стрымліваючым фактарам. "Хоць невыпраўляльныя памылкі правасуддзя прымушаюць інакш паглядзець на гэту праблему", - дадаў ён.

Дэпутат Савета Рэспублікі , Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Яўген Смірноў прыводзіць звесткі, што ў 1998 годзе ў нас было расстраляна 47 чалавек, а ў 2008 годзе толькі двое і тое – члены “марозаўскай” банды, якія былі  прыгавораны да выключнай меры пакарання за жорсткія і жахлівыя злачынствы. Адзначае гэта параўнанне, як станоўчы факт.

Разам з тым, па дадзеных з афіцыйных крыніц і са сродкаў масавай інфармацыі, нам, праваабаронцам, вядома, што ў мінулым 2008 годзе ў выкананне былі прыведзены 4 смяротныя прысуды, сярод якіх 3 члены марозаўскай групоўкі (не 2 а 3), а таксама ўлетку смяротны прысуд быў вынесены педафілу Паўлу Леннаму ў Гомелі і ў кастрычніку прыведзены ў выкананне.

Хацелася б адзначыць, што высокапастаўленая службовая асоба, якая ўзначальвае камісію па заканадаўству і дзяржбудаўніцтву, перш чым даваць нейкія каментары мусіць дакладна валодаць статыстыкай па праблеме, бо 2 чалавечыя жыцці чамусьці ў яго згубіліся. Калі для сп.Смірнова гэта не з’яўляецца каштоўнасцю, то чалавечае жыццё з’яўляецца каштоўнасцю не толькі для гэтых расстараляных людзей, але і для іх блізкіх і родных, а ў прынцыпе для ўсіх людзей, якія выступаюць супраць смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства