Сямья стваральніка мульсайта падвяргаецца перасьледу

2005 2005-08-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дадатак да завядзеньня 16 жніўня менскай пракуратурай крымінальнай справы за паклёп на Аляксандра Лукашэнку, падставай для якой сталі мультфільмы палітычнага зьместу, зьмешчаныя на сайце ініцыятывы 3dway.org, ператрусаў на кватэрах сяброў “Трэцяга шляху” і канфіскацыі кампутараў, КДБ-шнік забраў пашпарт нават у жонкі Алега Мініча, аўтара мультоў.
Сьледчы Алег Варанецкі выклікаў на допыт сябра “Трэцяга шляху” Алега Мініча другі раз. Першы раз яго дапыталі 16 жніўня ў Горадні. У той дзень у Менску супрацоўнікі КГБ дапыталі Паўла Марозава і Андрэя Абозава. У хлопцаў забралі ўсе дакумэнты. У Андрэя Абозава нават пасьведчаньне аб нараджэньні.
22 жніўня гарадзенскі сьледчы, які ўваходзіць у сьледчую групу, дапытаў ня толькі Алега Мініча, але й ягоную жонку. Галіна Мініч абураная дзеяньнямі КГБ. На яе думку, сьледчы Варанецкі пайшоў на парушэньне закону дзеля запалохваньня сям’і.
"Я абураная дзеяньнямі ўладаў, бо пачалі ўжываць ціск супраць сям’і. Гэта беззаконьне. Я ня маю дачыненьня да гэтай справы, але й на мяне ціснуць. Проста забралі пашпарт. А ён мне патрэбны штодня. Мы напісалі скаргу на імя пракурора. Абяцалі разгледзіць. Трэба атрымаць кнігі, кажуць: “Вы не атрымаеце.” Трэба грошы атрымаць у банку, кажуць: “Вы не атрымаеце.”
Назіральнікі адзначаюць, што пашпарты сьледчыя забіраюць толькі ў падазраваных ці ў абвінавачаных. Але кіраўнік сьледчай групы запэўніваў Радыё Свабода, што ў гэтай справе такіх пакуль няма. Тым ня менш, нікому з тых, хто праходзіць у справе як сьведка, супрацоўнікі КГБ не аддалі дакумэнты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international