"Рэпарцёры без межаў" асудзілі прызнанне нумара часопіса "ARCHE" экстрэмісцкім

2009 2009-02-27T14:51:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/repartery_bez_mezhau.jpg

У распаўсюджанай 27 лютага заяве праваабарончай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" асуджаецца рашэнне суду Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні экстрэмісцкім № 7-8 часопіса "ARCHE-Пачатак".

 

Як раней паведамляў БелаПАН, 25 лютага суд прызнаў нумар часопіса "экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню", тым самым задаволіўшы заяву УКДБ Брэсцкай вобласці "Аб усталяванні фактаў, што маюць юрыдычнае значэнне". Слуханне праходзіла ў закрытым рэжыме і працягвалася гадзіну.

 

Справу разглядала намеснік старшыні суду Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк. Перад пачаткам паседжання яна абвясціла, што працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. У судовым паседжанні прымалі ўдзел толькі прадстаўнік КДБ і адвакат выдання Павел Сапелка.

 

"Адміністрацыйны і судовы пераслед "ARCHE" з моманту яго стварэння ў 1997 годзе з'яўляецца сумным напамінкам аб тым, што адбывалася пры савецкай уладзе, - гаворыцца ў заяве. - Дадзены выпадак з'яўляецца дрэнным прадвесцем для прагрэсу ў вобласці свабоды прэсы, на які мы спадзяваліся".

 

"Рэпарцёры без межаў" заявілі аб сваёй салідарнасці з заснавальнікам часопіса Андрэем Дынько і рэдактарам Валерам Булгакавым.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international