ТАА “Деньпресс” ліквідаванае ўладамі – ягоны кіраўнік даведаўся пра гэта праз паўтары месяцы

2005 2005-08-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менгарвыканкам ліквідаваў таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Деньпресс”, якое зьяўляецца выдаўцом недзяржаўнай газэты “День”. На думку рэдактара газэты Міколы Маркевіча, улады пайшлі на гэты крок, каб такім чынам спыніць выхад ягонага выданьня, паведаміла радыё Свабода.
Газэта “День” увесь час мела праблемы з юрыдычным адрасам, перасьледам праваахоўных органаў. Але нягледзячы на ціск, выданьне працягвала існаваць, быў выдадзены нумар ад 26 травеня, які быў аднак затрыманы міліцыяй недалёка ад беларуска-расейскай мяжы.
Рашэньне пра ліквідацыю таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Деньпресс” было падпісанае 4 ліпеня на падставе прадстаўленьня падатковай інспэкцыі Цэнтральнага раёну Менску. Прычынай названа “неажыцьцяўленьне ТАА прадпрымальніцкай дзейнасьці цягам 6 месяцаў запар і ненакіраваньне камэрцыйнай арганізацыяй падатковаму органу паведамленьня аб прычынах гэтага”.
Кіраўнік ТАА “Деньпресс” Мікола Маркевіч даведаўся пра гэтае рашэньне менскіх уладаў толькі 19 жніўня. Ліквідацыя заснавальніка азначае аўтаматычную ліквідацыю газэты. “Калі тыя, хто з намі змагаецца, пабачылі, што нягледзячы на ўсе гэтыя рэпрэсіі мы даем сабе рады, і газэта адраджаецца, вось-вось яна зноў прыйдзе да людзей, то яны вырашылі яго проста зьнішчыць,”-- гаворыць Мікола Маркевіч. Ён мяркуе, што ўлады адмыслова імкнуліся зрабіць так, каб гэты выпадак нібыта ня меў дачыненьня да праблемы свабоды слова ў Беларусі.
ТАА “Деньпресс” на справе займаўся гаспадарчай дзейнасьцю, таму спадар Маркевіч лічыць рашэньне Менскага гарвыканкаму незаконным і зьбіраецца абскардзіць яго ў судзе, хаця ў справядлівасьць беларускага правасудзьдзя Мікола Маркевіч ня верыць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international