Генадзь Бураўкін – у падтрымку “Нашай Вясны”

2009 2009-02-27T17:45:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buraukin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Бураўкін.

Генадзь Бураўкін.

Генадзь Бураўкін, лаўрэат дзяржаўных прэмій, паэт, перакладчык, публіцыст, выказаў сваё меркаваньне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.

Правабаронцы існуюць у любой дзяржаве і ў любым грамадстве. У тым ліку і ў Беларусі. Хаця з  аднаго боку дзяржава павінна найперш сама клапаціцца згодна з Канстытуцыяй аб захаваньні асноўных правоў людзей, аберагаць іх свабоды, але яна ж мусіць запытвацца ў чыноўнікаў аб тым, як яны выконваюць свае абавязкі па захаваньні правоў чалавека.

З іншага боку, калі да гэтай працы далучаецца і само грамадства, альбо яго частка ў выглядзе праваабарончых арганізацый,  якія назіраюць за захаваньнем правоў чалавека, указваюць на недахопы, нешта могуць парэкамендаваць чыноўнікам – дык  гэта толькі на карысьць агульнай справе.

Правабарончы цэнтр “Вясна” у свой час заваяваў аўтарытэт не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, людзі маюць багаты вопыт працы, таму  магчымасць для праваабаронцаў адкрыта дзейнічаць ў грамадстве можа толькі надаць дзяржаве міжнароднага прэстыжу, – адзначыў Генадзь Бураўкін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international