Гарадзенца Алега Мініча абвінавачваюць у абразе прэзідэнта за стварэньне мультфільмаў

2005 2005-08-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Гародні Алег Мініч неўзабаве будзе абвінавачаны па артыкуле 368 частка 2 Крымінальнага кодэксу ў абразе прэзыдэнта. Супрацоўнікі КДБ наведаліся ў кватэру грамадзяніна Мініча 16 жніўня. У дзьверы кватэры пазванілі і прадставіліся тэлемайстрам. Напярэдадні гаспадар кватэры сапраўды выклікаў тэлемайстра, таму спакойна адчыніў дзьверы. У кватэру ўварваліся пяцёх супрацоўнікаў КДБ з пастановай аб правядзеньні вышуку. Ператрус быў праведзены таксама ў кватэры бацькоў Алега Мініча, якіх выклікалі зь лецішча. Вышук у кватэры Алега Мініча доўжыўся некалькі гадзін. Пры тым была сканфіскавана ня толькі кампутарная тэхніка, але таксама ўсе нататнікі, сшыткі, паперкі і дыскі. Спадара Мініча завезьлі ў будынак Упраўленьня КДБ па вуліцы Тэльмана, дзе яму паведамілі пра распачынаньне крымінальнай справе па факце стварэньня мультфільмаў з пэрсанажам, які моцна нагадвае Аляксандра Лукашэнку. Пасьля гэтага ў спадара Мініча ўзялі падпіску аб нявыязьдзе. Сёньня, 22 жніўня, Алег Мініч быў выкліканы ў КДБ для даваньня паказаньняў. Пры гэтым у яго па незразумелых прычынах адабралі пашпарт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international