Цi патрэбны краiне суд, якi за год не разгледзеў нiводнай справы?

2009 2009-02-25T15:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Тыдзень я штодня праязджала каля гэтага будынка. З ранiцы ў парадны пад'езд уваходзяць лiчаныя людзi, але свет ва ўсiх вокнах гарыць ажно да шасцi вечара, да сканчэння працоўнага дня. Наведвальнiкаў не заўважыла ні разу. Наадварот, каля ўваходу часта прагульваецца мiлiцыянер. Вiдаць, сумна яму аднаму ля зачыненых дзвярэй, выходзiць, каб размяць ногi ды хоць на людзей паглядзець.

— А што гэта вы тут ахоўваеце? — раблю выгляд, што не ведаю прызначэння гэтай адказнай установы. — Тут у вас i наведвальнiкаў нiколi не бывае.

— Бываюць калi-нiкалi па серадах, — адказвае мiлiцыянер. — Тут суд.

Якая дзейнасць хаваецца за гучнай назвай "суд", застаецца толькi здагадвацца. За мiнулы год гэты суд увогуле не разгледзеў нiводнай справы. Высокая назва, высокi статус, будынак у самым цэнтры Мiнска каля Адмiнiстрацыi прэзiдэнта... Гэта Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь. Але ў тым выглядзе, у якiм ён iснуе ў нашай краiне, — гэта нейкi iнстытуцыянальны апендыкс, бо структура з гучнай назвай наўпрост не мае працы.

Канстытуцыйны суд — гэта дванаццаць суддзяў з памочнiкамi i сакратарамi. Згодна з прэзiдэнцкім указам №26 ад 2007 года, штат сакратарыята Канстытуцыйнага суда складае 46 чалавек — такiм чынам, на кожнага суддзю прыходзiцца амаль па чатыры памочнiкi. У сакратарыяце створаны Галоўнае ўпраўленне арганiзацыйнага i прававога забеспячэння, экспертна-прававое ўпраўленне, упраўленне справамi. Супрацоўнiкi маюць статус дзяржаўных служачых, а значыць, немалыя заробкi зараз i гарантавана высокую пенсiю ў будучым. Адным словам, усё як мае быць у сур'ёзнай установе.

Больш за тое, пры Канстытуцыйным судзе iснуе асобны навукова-кансультацыйны савет, якi створаны з вядучых спецыялiстаў у галiне права i заклiканы аказваць дапамогу суддзям у iх нялёгкай працы. Але ў чым дапамагаць, калi ўвогуле вельмi цяжка адказаць на пытанне, чым усе гэтыя людзi займаюцца...

Вось вынiкi работы Канстытуцыйнага суда за мiнулы год.

Разгледжана спраў, iнiцыяваных дзяржаўнымi органамi, — нiводнай

"У 2008 годзе ўпаўнаважаныя суб'екты з прапановамi аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў у Канстытуцыйны суд не звярталiся", — гаворыцца ў афiцыйнай справаздачы аб дзейнасцi суда.

Справа ў тым, што iнiцыяваць у судзе разгляд справы аб адпаведнасцi Канстытуцыi таго цi iншага нарматыўнага акта па беларускiм заканадаўстве могуць толькi: прэзiдэнт, Палата прадстаўнiкоў i Савет Рэспублiкi, Вярхоўны суд, Вышэйшы Гаспадарчы суд, Савет мiнiстраў. Як ужо зразумела, сам Аляксандр Лукашэнка не мае сумневу ў тым, што ўсе дакументы, якiя ён падпiсвае, адпавядаюць Канстытуцыi. Ягоныя падначаленыя ў сваю чаргу нават думаць баяцца, каб аспрэчваць праз Канстытуцыйны суд рашэннi прэзiдэнта. Вось i атрымліваецца, што зваротаў у вышэйшы суд краiны папросту няма.

Не вельмі задаволеныя тым, што адбываецца ў Беларусi, простыя людзi. У мiнулым годзе было 60 зваротаў, калi грамадзяне праз упаўнаважаныя органы — праз тых жа дэпутатаў — спрабавалi iнiцыяваць разгляд спраў у Канстытуцыйным судзе. Але безвынiкова.

Разгледжана зваротаў грамадзян — нiводнага

Звароты людзей, якiя палiчылi, што iх канстытуцыйныя правы парушаны дзяржаўнымi органамi, у Канстытуцыйны суд проста не трапляюць далей канцылярыі.

Расказвае старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль ШУМЧАНКА:

— На працягу года мы спрабавалi дабiцца, каб у Канстытуцыйным судзе быў разгледжаны ўказ прэзiдэнта №760, якi забаранiў iндывiдуальным прадпрымальнiкам мець наёмных работнiкаў. Мы лiчым, што гэты ўказ парушае артыкул 13 Канстытуцыi, якiм прадугледжана, што "дзяржава дае ўсiм роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай i iншай дзейнасцi, акрамя забароненай законам, i гарантуе роўную абарону i роўныя ўмовы для развiцця ўсiх форм уласнасцi". Непасрэдна ў Канстытуцыйны суд, па беларускiм заканадаўстве, мы звярнуцца не маглi. Пiсалi ў Палату прадстаўнiкоў, Савет Рэспублiкi, Вярхоўны суд, Савет мiнiстраў, самому Аляксандру Лукашэнку i прасiлi iх iнiцыяваць у Канстытуцыйным судзе разгляд гэтай справы. Мы дзейнiчалi цывiлiзавана. Калi Аляксандр Лукашэнка нiчога не парушыў сваiм указам, няхай да такой высновы прыйдзе Канстытуцыйны суд. Але з усiх дзяржаўных органаў, якiя маглi накiраваць адпаведны зварот у суд, мы атрымалi адмову. Па сутнасцi, яны ўзялi на сябе функцыю Канстытуцыйнага суда, "не ўбачыўшы падстаў" для такога звароту. Мая выснова такая: Канстытуцыйны суд — гэта дэкаратыўны орган, бо самi на сябе дзяржструктуры скардзiцца нiколi не будуць.

I ўсё ж па серадах з 9.00 да 18.00 у Канстытуцыйным судзе вядзецца прыём грамадзян (таму мiлiцыянер i сказаў мне, што людзi бываюць толькi ў гэты дзень). Але гэты паход для вас будзе абсалютна бессэнсоўным. Суддзя Канстытуцыйнага суда вас выслухае, магчыма, нават паспачувае, але ўсё роўна накiруе ваш зварот у адпаведны дзяржаўны орган. Бо разбiрацца з любымi праблемамi грамадзян — не ў кампетэнцыi суда.

Адзiны больш-менш канкрэтны напрамак дзейнасцi суда — папярэднi кантроль законаў, якiя падпiсвае прэзiдэнт, на iх адпаведнасць Канстытуцыi. Прычым гэтая кампетэнцыя суду была дадзена толькi летам мiнулага года, бо суддзi ўжо зусiм без работы сядзелi.

У парадку абавязковага папярэдняга кантролю разгледжана 65 законаў

Прызнана, што ўсе яны адпавядаюць Канстытуцыi.

Цалкам артыкул Святланы Калінкінай чытайце ў "Народнай Волі"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international