“Gazeta Wyborcza”: “Лукашэнка хоча зьнішчыць аазісы свабоднага слова”

2005 2005-08-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Лукашэнка хоча яшчэ болей ізаляваць Беларусь. Цяпер беларускі рэжым будзе кантраляваць любую замежную дапамогу. Пад лупу патрапілі моладзевыя абмены, канфэрэнцыі і сэмінары.” Да такой высновы прыходзіць польская “Gazeta Wyborcza”, аналізуючы апошні дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі “Пра міжнародную тэхнічную дапамогу з-за мяжы”, паведаміла радыё Свабода.

Газэта падкрэсьлівае, што Лукашэнка вядзе барацьбу з замежнай дапамогай палітычнай апазыцыі і грамадзкім аб’яднаньням ужо даўно. Гэты дэкрэт проста робіць яшчэ больш жорсткімі абмежаваньні, уведзеныя напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў чатыры гады таму.
Апошнімі гадамі беларускія ўлады найчасьцей не даюць згоды прымаць дапамогу з-за мяжы або накладаюць на яе такія падаткі, што такая дапамога ніяк не аплаціцца. “Таму ніхто і не перадае грошы ў Беларусь легальным шляхам”, -- кажа Якуб Баратынскі, дырэктар праграмы міжнароднага супрацоўніцтва польскага Фонду імя Стэфана Баторы. І дадае: “Той, хто афіцыйна просіць згоды ў беларускіх уладаў, зусім добраахвотна выстаўляе сябе ў якасьці мішэні для адміністрацыі Лукашэнкі”.

Газэта падкрэсьлівае, што новы дэкрэт найперш бярэ пад лупу розныя канфэрэнцыі і сэмінары, асабліва тыя, што тычацца дэмакратыі і правоў чалавека і якія, як правіла, фінансаваліся замежнымі фондамі. Гэтыя мерапрыемствы былі асабліва важнымі для беларусаў, бо на іх яны чулі словы падтрымкі замежных калегаў. “Gazeta Wyborcza” піша, што цяпер Лукашэнка хоча зьнішчыць і гэтыя апошнія аазісы свабоднага слова, дзеля таго, каб ужо ніхто не выказваў пратэсту, калі ў 2006 годзе чарговым разам будзе фальшаваць выбары.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international