viasna on patreon

КДБ склаў сьпісы апазыцыйных актывістаў?

2009 2009-02-26T10:37:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spis.jpg

Паводле дакладу расейскай праваабарончай арганізацыі “Мэмарыял” з 2004 па 2008 гады ў Узбэкістане пацярпелі перасьлед па палітычных матывах 1452 чалавекі. Сярод іх – грамадзкія актывісты, журналісты, пісьменьнікі, апазыцыянэры. А як выглядае беларуская сытуацыя? Ці ёсьць падставы лічыць, што абвешчаная лібэралізацыя датычыць сытуацыі перасьледу па палітычных матывах?

 

На думку намесьніка старшыні праваабарончай арганізацыі “Вясна-96” юрыста Валянціна Стэфановіча, да Ўзбэкістана нам пакуль далёка:

 

“У Узбэкістане сытуацыя, натуральна значна горшая, чым наша. Там маюцца на ўвазе крымінальны перасьлед, бо там вельмі актыўна выкарыстоўваецца мэтад падкідваньня наркотыкаў, што цягне за сабой вялізныя тэрміны турмы”.

 

Ад пачатку 2009-га году людзей, якія пацярпелі палітычны перасьлед, у Беларусі ўжо 25. Сёлета іх было каля тысячы. У Беларусі ёсьць свае нацыянальныя адметнасьці палітычнага перасьледу. Па-першае, гэта схаваныя формы, - прыкладам, звальненьне з працы, з вучобы. Па-другое, перад выбарамі 2006-га году сталі заўважаць “лаянку” і “размахваньне рукамі” у грамадзкіх месцах, інкрымінуючы гэта як хуліганства. Потым гэтыя дзеяньні станавіліся падставай для адміністратыўнага перасьледу, кажа Валянцін Стэфановіч:

 

“Наконт лаянкі ўвогуле мы расцэньваем як кароткатэрміновае інтэрніраваньне апазыцыянэраў. У 2006-м годзе ўпершыню ужылі гэтую схему масава, таму што да гэтага выпадкі былі эпізадычныя. А ў 2006-м годзе быў сыстэмны падыход. Былі сьпісы ўсіх актывістаў апазыцыі, спушчаныя на рэгіёны, складзеныя, напэўна, я так мяркую, Камітэтам дзяржбясьпекі. З дапамогай супрацоўнікаў міліцыі іх проста затрымлівалі ў розных месцах – дома, на вуліцы. І за некалькі дзён да выбараў вялізная колькасьць людзей была такім чынам інтэрнавана. Я цяпер не ўзгадаю дакладную колькасьць – але сотні чалавек за пару дзён. Штабы апазыцыйных кандыдатаў усе фактычна былі інтэрніраваныя”.

 

На думку Валянціна Стэфановіча, сёньня Беларусь перажывае новую хвалю палітычнага перасьледу. Арышты фігурантаў “справы 14-ці”, якую распачалі пракуратура і КДБ падчас студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў — яскравае пацьверджаньне таму, што палітычны перасьлед не закранула ніякая лібэралізацыя.

 

Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Аляксандар Казулін мяркуе: у сытуацыі, калі Эўропа вагаецца, якой павінна быць Рэспубліка Беларусь, каб быць вартай Эўропы, стаўленьне да палітычнага перасьледу павінна быць больш вызначаным:

 

“У нас адбываецца эўрапейскі тыдзень, які адзначаецца зноў жорсткімі рэпрэсіямі, пакутамі… На мой погляд, было б больш зразумела, калі б Хавьер Саляна прыпыніў свой візыт на колькі дзён, каб разабрацца, - дык што ж насамрэч адбываецца ў нашай краіне. І ўлады б тады зразумелі, што, калі яны робяць нейкія крокі, - яны небескантрольныя, што ўсяму даецца адзнака, якая акцэнтуе – што ёсьць маральным, а што – амаральным”…

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства