Хельсінская фундацыя правоў чалавека ўключылася ў дапамогу Беларусі.

2005 2005-08-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На днях Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт, згодна зь якім беларускім арганізацыям забаронена прымаць замежную тэхнічную дапамогу. Як такія дзеяньні беларускага дыктатара можна расцэньваць у кантэксьце правоў чалавека? Адказаць на гэтае пытаньне Польскае радыё папрасіла прафэсара Анджэя Жэпліньскага з Хельсінскай фундацыі правоў чалавека.

-- Яны, безумоўна, цалкам пярэчаць асноўным правам і свабодам чалавека, таксама тым, якія фармальна забавязваюць Беларусь. Беларусь падпісала і Пакт асабістых й палітычных правоў, які гарантуе свабоду слова, свабоду перамяшчэньня, і Пакт экэнамічных і грамадзкіх правоў. Дадзены дэкрэт, несумненна, пярэчыць абодвум дакумэнтам.

У кожнай краіне здараецца, што ўлады парушаюць пастановы дадзеных пактаў, але гэта заўжды адасобненыя інцыдэнты. Пераважна гэта нейкія дзеяньні ці рашэньні чыноўнікаў на нізкіх узроўнях адміністрацыі.

А тут – дэкрэт прэзыдэнта, які фактычна кіруе краінай, як дыктатар. Такім чынам, гэта дзяржаўная палітыка. У Эўропе ўвогуле не здараецца, каб дзяржава вяла настолькі нахабную й жорсткую палітыку парушэньня асноўных правоў і свабодаў чалавека.

-- Згодна з дэкрэтам, пад катэгорыю тэхнічнай дапамогі падпадаюць таксама такія формы міжнароднага супрацоўніцтва, як абмен студэнтамі, сэмінары, канфэрэнцыі, дасьледваньні ды абмен досьведам. Спадар прафэсар, ці ў такой сытуацыі можна нешта зрабіць, каб аднак дапамагаць Беларусі? Ці можна нейкім чынам абмінуць дадзеныя забароны?

-- Я думаю, што адной з форм дапамогі будзе тое, калі малады чалавек прыяджае ў Польшчу вучыцца, ён атрымлівае ступендыю, якой ня мусіць хваліцца ў краіне ані перад акадэмічнымі ўладамі, ані перад дзяржаўнымі. Гэта само па сабе зьяўляецца недарэчнасьцю ў Эўропе XXІ ст. Але ён ня мусіць пра гэта распавядаць у Беларусі. У выпадку, калі б меў з гэтай прычыны праблемы, то, безумоўна, гэта неабходна агучыць у СМІ й адначасова прадпрыняць такія юрыдычныя захады, якія б запэўнілі яму ахову.

Але найважнейшае сёньня – выказаць рашучы супраціў як уладамі нашай дзяржавы, гэтак і Эўрапейскага зьвязу, супраціў на форуме АБСЭ і ААН адносна такіх крокаў Беларусі. Гэта дзьве міжнародныя структуры, сябрам якіх зьяўляецца Беларусь. Яны павінны абсалютна рашуча дамагацца безумоўнай адмены такога ганебнага дэкрэту.

-- Але, здаецца, нельга спадзявацца, што Аляксандар Лукашэнка, калі ўжо выдаў такі дэкрэт, захоча слухаць цяпер меркаваньня міжнароднай грамадзкасьці. Гучалі прапановы, каб накласьці на Беларусь нейкія эканамічныя санкцыі. З другога боку, ад іх пацерпяць таксама звычайных жыхары Беларусі, людзі, якім Польшча хоча дапамагчы. Дзе выйсьце з такога становішча?

-- Мне здаецца, што паказваньне хаму таго, што ён хам і дзе ягонае месца, павінна даць эфэкт. Хам з комплексамі, а да такіх належыць Аляксандар Лукашэнка, спадзяецца, што прынамсі ніхто ня будзе заглядваць у ягоныя справы. І кожны такі ціск міжнароднай грамадзкасьці псыхалягічна балючы для хама, бо паказвае, што ён не належыць і няпажаданы ў кампаніі. Апрача таго рашучы супраціў сьвету бачаць таксама самы беларусы, дзяржаўныя чыноўнікі, якія заўважаюць, што іхная краіна спіхнутая на маргінэс, і гэта аслабляе рэпрэсійны імпэт такіх пастановаў.

-- Хельсінская фундацыя правоў чалавека ўключылася ў дапамогу Беларусі. Скажыце, як гэтая дапамога выглядае, і ці палякі сапрады хочуць дапамагаць сваім усходнім суседзям?

-- Хачу заўважыць, што мы з радасьцю адзначылі, што ў наш фонд на карысьць юрыдычнай дапамогі для перасьледваных у Беларусі людзей трапілі таксама грошы ад многіх прыватных асобаў. Часта быў гэта гэтак званы ўдовін грош, бо было ўплачана, напрыклад, 4 злотыя, 9 злотых, 15, 17. Гэта вельмі кранаючыя доказы таго, што людзі дзеляцца, можна сказаць, кавалкам хлеба з тымі, хто апынуўся ў значна болей складаным становішчы.

Вялікую ролю ў нашых дзеяньнях адыгрываюць беларускія няўрадавыя арганізацыі. Пра падрабязнасьці пакуль цяжка казаць. Тое, ці мы дапамаглі й наколькі эфэктыўна, можна будзе ацаніць толькі ў будучыні.

Але мы ўжо бачым, што для перасьледваных у Горадні сябраў Саюзу палякаў наша падтрымка вельмі патрэбная. Бо калі чалавек ідзе ў КДБ ці пракуратуру, ці кудысьці яшчэ ў суправаджэньні адваката, то зь ім цалкам інакш размаўляюць. Калі паяўляецца адвакат, то нават псыхалягічная сытуацыя такога чалавека ўжо цалам іншая. Ужо ёсьць сьведак размовы. Таму юрыдычная дапамога менавіта там мае агромністае значэньне. (Хартыя’97)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international