Міхась Пашкевіч – у падтрымку “Нашай Вясны”

2009 2009-02-25T17:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pashkevich-jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Pashkevich. Фота Радыё Свабода

Міхась Пашкевіч, дэмакратычны актывіст, які быў абраны старшынёй моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты”, выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.

 

"Рэгістрацыя “Нашай Вясны ” неабходна ўжо толькі таму, каб прафесіяналы змаглі, нарэшце, нармалёва і плённа працаваць.

У спісах Мінюста РБ шмат “карманных” грамадскіх арганізацый, існаванне якіх вядома толькі ім самім,  якія нічым сябе не праявілі і выкарыстоўваюцца толькі дзеля стварэння дэкарацый. У той жа час “вясноўцы” на справе паказваюць рэальную працу, пры гэтым пастаянна рызыкуючы трапіць пад удар артыкулу 193. Таму пытанне аб рэгістрацыі “Нашай Вясны” можна лічыць адной з лакмусавых паперак па сітуацыі ў краіне. 

Вельмі спадзяюся, што дзяржава будзе паводзіць сябе  цвяроза, і не стане змешваць праваабарону і палітыку", -адзначыў Міхась Пашкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international