viasna on patreon

Рэалізацыя права на свабоду аб’яднанняў – справа рук саміх аб'яднанняў?

2009 2009-02-25T11:41:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg

Мазырскія ўлады адмовіліся садзейнічаць у пошуку юрыдычнага адраса для Маладога Фронту, матывуючы гэта забаронай закона ўмешвацца ў дзейнасць грамадскіх арганізацый.

 

Пра гэта паведаміў мазырскі актывіст Руху "За Свабоду" Павал Наздра. Намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама спадар Галюк таксама адмовіўся дапамагаць у пошуку памяшкання для правядзення ўстаноўчага мерапрыемства па стварэнні мясцовай арганізацыі Маладога Фронту.

Чыноўнік матываваў сваю адмову спрыяць у рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду аб'яднанняў (артыкул 36 Канстытуцыі РБ) чамусьці тым, што дзяржаўныя органы не маюць права ўмешвацца ў дзейнасць грамадскіх арганізацый (арт. 6 Закона "Пра грамадскія аб'яднанні"). Разам з тым спадар Галюк нагадаў, што ўстаноўчае мерапрыемства з'яўляецца сходам і падпадае пад дзейнасць Закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" з усімі яго патрабаваннямі.

 

− Гэта нонсенс. Арганізацыя яшчэ не створана. Як можна пры гэтым умешвацца ў яе дзейнасць? Мы просім дапамогі ў рэалізацыі нашых канстытуцыйных правоў. Паводле артыкула 21 Канстытуцыі "забеспячэнне правоў і свабод грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы”, − нагадвае Павал Наздра.

 

6 Лютага актывіст Руху накіраваў ліст у Мазырскі райвыканкам з просьбай на падставе артыкулаў 21 і 36 Канстытуцыі паспрыяць пошуку памяшкання для правядзення ўстаноўчага сходу і пошуку юрыдычнага адрасу, без якога рэгістрацыя грамадскага аб'яднання немагчымая.

 

Як сведчаць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, патрабаванне мець юрыдычны адрас для грамадскай арганізацыі з'яўляецца адной з сур'ёзных перашкодаў на шляху іх стварэння, паколькі мясцовыя ўлады практыкуюць ціск на арэндадаўцаў, якія наважваюцца заключаць падобныя дамовы.

 

Павал Наздра нагадвае, што Малады Фронт ужо пяты раз спрабуе зарэгістравацца на тэрыторыі Беларусі, але ўлады не жадаюць бачыць гэту арганізацыю афіцыйна зарэгістраванай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства