Польшча забараніла ўезд 13 беларускім палякам, якія выступаюць за правядзеньне паўторнага 6-га зьезду СПБ

2005 2005-08-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактар гарадзенскага часопісу “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут заявіў, што трынаццаці сябрам Рады саюзу палякаў, якія, паводле ініцыятывы ўладаў, ўдзельнічалі 27 ліпеня ў Шчучыне ў паседжаньні, якое прызначыла правядзеньне паўторнага 6-ага зьезду арганізацыі – забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы, паведаміла радыё Свабода.
У Міністэрстве замежных спраў Польшчы заявілі, што нічога ня ведаюць пра такую забарону. Прэсавы сакратар МЗС Тамаш Сэроціч сказаў, што можа толькі пацьвердзіць, што існуе сьпіс асобаў, якіх ня пусьцяць на тэрыторыю Польшчы: “Гэты сьпіс складзены для ўнутранага, службовага карыстаньня адпаведных органаў: МЗС, памежнай службы. Сьпіс у залежнасьці ад абставінаў дапаўняецца чарговымі прозьвішчамі, але я не магу іх назваць. Гэты сьпіс сыстэматычна пашыраецца ў залежнасьці ад патрэбы і зьвестак, якія мы атрымліваем зь Беларусі".
Рэдактар гарадзенскага часопісу “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут сьцьвярджае, што забарона на ўезд ў Польшчу можа быць прымененая і да ўсіх удзельнікаў паўторнага 6-ага зьезду Саюзу палякаў, які мае адбыцца 27-га жніўня ў Ваўкавыску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international