Становішча нацыянальных меншасьцяў у Беларусі будзе разглядаць асамблея НАТА

2005 2005-08-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праблемы нацыянальных меншасьцяў у Беларусі разгледзіць Парламенцкая асамблея НАТА. Пытаньне будзе абмяркоўвацца ў канцы верасьня ў Вільні. Пра гэта паведаміў 18 жніўня віцэ-сьпікер літоўскага сейма Чэславас Юрсэнас, які знаходзіцца ў Польшчы, перадала Польскае радыё.

Ч.Юрсэнас выказаўся таксама за актыўную ролю Еўрапейскай камісіі. Палітык лічыць карыснымі паездкі маладых беларусаў за мяжу, каб яны на ўласныя вочы бачылі, "як жывуць у дэмакратычных краінах".

Ч.Юрсэнас і віцэ-сьпікер польскага сейма Томаш Наленч абмеркавалі праблемы польскіх і літоўскіх меншасьцяў у Беларусі. Палітыкі заявілі пра неабходнасьць прыцягненьня ўвагі міжнароднай супольнасьці да апошніх падзеяў у краіне, а блізкія суседзі Беларусі павінны стварыць рабочую групу з удзелам Літвы, Польшчы, Латвіі і Украіны для каардынацыі палітыкі ў беларускім накірунку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international