МФЖ заклікала беларускія ўлады спыніць практыку «спраў аб экстрэмізме»

2009 2009-02-24T13:40:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mizhnarod_fedyracyja_zhurna.jpg

Міжнародная федэрацыя журналістаў выказала заклапочанасць прымяненнем закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» ў Беларусі.

 

Ліст, падпісаны генеральным сакратаром МФЖ Эйданам Уайтам, накіраваны на імя прэзідэнта Беларусі, генеральнага пракурора і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Ён тычыцца справы аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў, надрукаваных у №№ 7–8 часопіса «ARCHE-Пачатак». Нагадаем, што справу, ініцыяваную КДБ, пачне разглядаць суд Маскоўскага раёна Брэста 25 лютага.

 

 «Практыка, якую ўжывае КДБ, — гэта выкарыстанне судовай сістэмы для блакавання і ўціску незалежнай журналістыкі ў краіне, бо матэрыялы, абвешчаныя „экстрэмісцкімі“, падлягаюць знішчэнню. Насамрэч, артыкулы, пра якія ідзе гаворка, тычацца пытанняў, цікавых для грамадства, — асабліва зараз, калі ў Беларусі набліжаюцца выбары і працягваюцца перамовы з Еўрапейскім звязам — абедзве гэтыя тэмы былі закранутыя ў канфіскаваных нумарах часопіса», — гаворыцца ў лісце.

 

«МФЖ выказвае пратэст супраць умяшальніцтва дзяржавы ў свабоду прэсы і заклікае ўлады спыніць падобную практыку. Трэба пакінуць пытанні рэдакцыйнай палітыкі медыяпрафесіяналам, а любыя пытанні ў гэтай галіне найлепш вырашаюцца пры дапамозе механізмаў самарэгуляцыі галіны», — падсумоўвае свой зварот генеральны сакр­атар МФЖ Эйдан Уайт.

 

Міжнародная федэрацыя журналістаў — найбуйнейшае аб’яднанне журналістаў у свеце. У яе склад уваходзяць больш за 600 тысяч чалавек з 123 краін, у тым ліку сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». ГА «БАЖ» з’яўляецца асацыяваным сябрам МФЖ з 1997 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international