Рыхтуюцца новыя абмежаваньні для незалежных прафсаюзаў

2005 2005-08-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі зьявіўся яшчэ адзін пасярэднік між уладаю і прафсаюзнымі арганізацыямі. Паводле загаду Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, створаны савет для ўдасканальваньня працоўнага заканадаўства, паведамляе радыё Свабода.
Аналітыкі канстатуюць, што афіцыйны Менск мае цяпер вострыя праблемы ў стасунках зь Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП). Паводле юрыдычнай справы МАП за № 20/90 у краіне парушаецца працоўнае заканадаўства і ігнаруюцца нормы Канвэнцыі МАП, да якіх далучылася Беларусь. Кантраляваць сытуацыю павінен Нацыянальны Савет у працоўных і сацыяльных пытаньнях. Але да яго працы недапушчаныя прадстаўнікі дэмакратычных прафсаюзаў. І калі ў мінулым годзе ў Беларусі працавала спэцыяльная камісія МАП ў дазнаньні, то ўрад Сяргея Сідорскага атрымаў рэкамэндацыю выправіць тую памылку. “Аднак, – гаворыць юрыст Кангрэсу дэмакратычых прафсаюзаў Уладзімер Адынец, – у Беларусі пакуль адбываецца замена паняткаў. Гэты савет для таго і склікалі, каб паказаць Міжнароднай арганізацыі працы, што нешта робіцца ў справе выкананьня яе рэкамэндацыяў”. Ён лічыць, што прапановы савету пасьля першага паседжаньня накіраваныя на далейшае абмежаваньне незалежных прафсаюзаў”.
Кіраўніцтва Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі не мае намеру байкатаваць працу савету. Як сказаў старшыня кангрэсу Аляксандар Ярашук: “Мы ніколі ня здымем пытаньня аб паўнавартасным аднаўленьні нашага статусу як нацыянальнага прафцэнтару у Нацыянальным савеце ў працоўных і сацыяльных пытаньнях. Але нам цяпер прыадчынілі шчыліну. Мы абавязаныя дзеля арганізацыі ў гэтую шчыліну прасочвацца. Не казаць: “Вы нас хочаце падмануць!” Гэта іхнае права. Яны жадаюць падмануць, а мы ня хочам падманвацца. Пазыцыя павінна быць усё ж канструктыўная”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international