Чарнобыльскім дзецям дазволена ехаць у тры краіны

2009 2009-02-24T12:06:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeci_charnobylia1.jpg

Пасьля таго як 23 лютага адбылося падпісаньне двухбаковых беларуска-ірляндзкіх міжурадавых дамоваў пра аздараўленьне непаўналетніх беларусаў за мяжой, Ірляндыя стала трэцяй краінай (пасьля Італіі і Нямеччыны), дзе дазволена адпачываць чарнобыльскім дзецям.

 

Як паведамілі ў прэсавай службе беларускага МЗС, зь беларускага боку дакумэнт падпісаў кіраўнік дэпартамэнту па гуманітарнай дапамозе Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Аляксандар Каляда, а з ірляндзкага — амбасадар гэтай краіны ў Расеі і Беларусі Джастын Гарман.

 

Праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у замежжы былі спыненыя яшчэ ўвосень указам № 555 прэзыдэнта Лукашэнкі ў сувязі з выпадкамі, калі падлеткі не вярталіся з вакацыяў. Беларускі бок патрабаваў ад краін-партнэраў гарантый, што дзеці вернуцца дадому. Таксама былі выстаўленыя іншыя ўмовы. Напрыклад, дзеці, якія выяжджаюць на вакацыі, ня могуць быць старэйшымі за 14 гадоў і ня могуць адпачываць у адной і той жа замежнай краіне часьцей за тры разы.

 

Пры канцы мінулага году, напярэдадні Калядаў, ірляндзкі МЗС папрасіў беларускае кіраўніцтва зрабіць для ірляндзкіх чарнобыльскіх ініцыятываў выключэньне ды захаваць у новых дамоўленасьцях старыя ўмовы. А менавіта — пакінуць узроставыя межы для дзяцей ранейшымі (ад 7 да 18 гадоў) і не абмяжоўваць колькасьць паездак.

 

Улічваючы маштабны характар чарнобыльскіх праграмаў у Ірляндыі, беларускі бок задаволіў просьбу Дубліна.

 

Паводле міністэрства замежных спраў Ірляндыі, урад гэтай краіны правёў вялікую і складаную працу, каб дасягнуць пагадненьня зь Менскам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international