Затрыманыя апазіцыянеры Уладзімер Кацора і Уладзімер Сякерка за парушэньне "памежнага рэжыму"

2005 2005-08-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода паведаміла, што 18 жніўня ў Лоеве міліцыя затрымала намесьніка старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімера Кацору і сакратара абласной арганізацыі камуністаў ПКБ Уладзімера Сякерку. Яны нібыта парушылі "памежны рэжым".
Затрыманьнем кіраваў сам начальнік райаддзелу міліцыі маёр Хмелянок. Партыйных актывістаў абвінавачваюць у парушэньні правілаў уезду ў памежную зону. (Лоеўскі раён мяжуе з Украінай.)
Пры ўезьдзе ў райцэнтар міліцыя і памежнікі спынялі аўтамашыну з актывістамі апазыцыйных партыяў. Цікава, што спадары Кацора і Сякерка паказалі камандзіровачныя пасьведчаньні і іх першапачаткова прапусьцілі, але затым – усё ж затрымалі, старшы лейтэнант памежных войскаў Уладзімер Дземідзенка склаў адміністрацыйныя пратаколы парушэньня ўезду ў памежную зону.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international