Дэлегацыя Эўрапарлямэнту: “У Беларусі надалей парушаюцца правы чалавека”

2009 2009-02-23T11:59:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eu_t.jpg

Члены дэлегацыі Эўрапарлямэнту выступілі з заявай па выніках сваёй азнаямляльнай місіі ў Беларусь 20 лютага.

 

Дэлегацыя самай буйной фракцыі Эўрапарлямэнту - "Эўрапейская Партыя Народаў - Эўрапейскія дэмакраты" - наведала 20 лютага Менск, каб ацаніць апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі ў кантэксьце дыялёгу Беларусь-ЭЗ. Асаблівая ўвага надавалася сытуацыі з правамі чалавека і свабодай прэсы.

 

Эўрапарлямэнтары сустрэліся з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі, дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу а таксама беларускай грамадзкай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі.

 

Сябры дэлегацыі - Крыстафэр Бізьлі (Вялікабрытанія), Лайма Андрыкене (Літва) і Яцэк Пратасевіч (Польшча) адзначылі пазытыўныя крокі, зробленыя беларускімі уладамі, накшталт вызваленьня палітвязьняў, вяртаньня ў продаж дзьвюх незалежных газэтаў, рэгістрацыі руху “За Свабоду”, а таксама непрызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

 

Тым ня менш, Крыстафер Бізлі заявіў: "Мы выказваем занепакоенасьць тым, што нягледзячы на нядаўнія пазытыўныя крокі, было заўважана што правы чалавека ўсё яшчэ парушаюцца ў Беларусі, і палітычна матываваны ціск на дэмакратычных актывістаў, незалежныя газэты і вернікаў працягваецца".

 

Лайма Андрыкене працягнула: “Эўразьвяз зацікаўлены ў незалежнай, бясьпечнай і стабільнай Беларусі. "Эўрапейскі тыдзень" у Беларусі - гэта былі ня толькі візыты прадстаўніка ЭЗ Хавіера Саляны ды дэлегацыі Эўрапарлямэнту. Гэта быў тыдзень рэпрэсіяў супраць дэмакратычных дэманстрацыяў 14 і 16 лютага. Гэта дае нам ясьнейшую карціну працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Эўразьвяз заўсёды займаў цьвёрдую пазыцыю ў абароне правоў чалавека і законнасьці – гэта фундамэнтальныя эўрапейскія каштоўнасьці”

 

Яцэк Пратасевіч падкрэсьліў, што "Эўразьвяз мае жаданьне дапамагаць суседзям у цяжкія часы, аднак ініцыятыва ня можа сыходзіць аднабакова ад Эўразьвязу. Дапамажыце нам знайсьці абгрунтаваньне каб дапамагаць вам", – ён таксама дадаў: "Адкрыты дыялёг паміж Беларусьсю і Эўразьвязам будзе працягвацца пры ўмове, што больш ня будзе ніякіх рэпрэсіяў супраць дэмакратычных актывістаў, ізаляцыі маладых актывістаў шляхам выключэньня іх з ВНУ і абмежаваньня волі".

 

Дэлегацыя падасьць справаздачу Эўрапарлямэнту, Радзе міністраў і Эўрапейскай камісіі. Рэзалюцыя па Беларусі будзе прынятая Эўрапарлямэнтам на пачатку красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international