АПОШНЯЯ ТАТАЛІТАРНАЯ ДЗЯРЖАВА Ў ЭЎРОПЕ

2005 2005-08-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад такой назвай падпісаны зварот сусьветна вядомых людзей, якія асуджаюць таталітарную палітыку Аляксандра Лукашэнкі і заклікаюць Еўразьвяз спрыяць дэмакратызацыі Беларусі. Прыводзім поўны тэкст гэтага звароту.

АПОШНЯЯ ТАТАЛІТАРНАЯ ДЗЯРЖАВА Ў ЭЎРОПЕ

Калі сёньняшні час наводзіць на думку, што ўжо няма важных рэчаў, пра якія мы ня ведаем, цэлы шэраг сур’ёзнах фактаў застаецца невядомым ці вядомым толькі вельмі абмежаванаму колу людзей. Адной з такіх інфармацыйных “чорных дзірак” ужо працяглы час з’яўляецца Беларусь, якая ляжыць ля ўсходняе мяжы Эўропы

У гэтай краіне зь дзесяцьцю мільёнамі жыхароў ужо адзінаццаты год уладарыць Аляксандр Лукашэнка, для якога нармальны спосаб кіраваньня краінаю азначае штодзённае шырокае парушэньне асноўных правоў і свабодаў чалавека, ліквідацыю ды зьняволеньне апанентаў і журналістаў ды падман людзей з дапамогаю падуладных яму сродкаў масавае інфармацыі.

Увосень мінулага году ў зфальсіфікаваным рэферэндуме па канстытуцыі ён скасаваў забарону выкананьня прэзідэнцкай функцыі больш за два тэрміны, чым зрабіў першы крок да таго, каб падоўжыць час сваёй улады пасьля 2006 году, калі б ужо мусіў пакінуць пасаду прэзідэнта.

Ад таго часу ўжо шэраг месяцаў, без большае ўвагі медый і палітыкаў дэмакратычных краінаў, сістэматычна ды інтэнсіўна зьнішчаюцца апошнія рэшткі няўрадавых арганізацый, незалежных газэтаў і палітычных партый, якія б маглі стварыць плянам беларускага аўтакрату па падаўжэньню сваёй улады на неабмежаваны тэрмін хоць якую пагрозу. Мацнее інфармацыйная блякада краіны, рыхтуюцца абмежаваньні навучаньня моладзі ў замежжы, апошняя штодзённая газэта Народная воля знаходзіцца перад закрыцьцём. Аляксандр Лукашэнка ўсё гэта можа сабе дазволіць ня толькі дзякуючы злашчаснай постсавецкай спадчыне поўнасьцю разбураных сацыяльных і грамадзкіх структураў, але таксама дзякуючы неінфармаванасьці ды незацікаўленасьці дэмакратычных краінаў лёсам Беларусі.

Мы лічым, што неабходна выкарыстаць кожную магчымасьць для прарыву гэтага муру незацікаўленасьці ды няздольнасьці святовае супольнасьці даць адпор постсавецкаму аўтакрату ды ягоным памкненьням здушэньня рэшткаў незалежных ініцыятываў на Беларусі. Адначасова трэба працягваць навязваньне кантактаў і супрацоўніцтва зь беларускімі незалежнымі ініцыятывамі. Эўрапейскі Зьвяз, які дасюль быў няздольны падтрымаць сілы, што змагаліся за пабудову Беларусі на дэмакратычных каштоўнасьцях, мусіў бы хутка знайсьці такія інструманты, якія б гэта дазволілі. Эўрапейскі Зьвяз таксама мусіць максімальна адкрыць свае праграмы па адукацыі ды абмену для дэмакратычна арыентаванай моладзі зь Беларусі. Эўрапейскі Зьвяз разам з Украінаю мусіць хутка зреагаваць на адозву польскіх эўрапарляментароў Януша Анышкевіча ды Богдана Кліха даць доступ беларускім грамадзянам да нецэнзураваных і незманіпуляваных інфармацый пасярэдніцтвам радыё і тэлевізійнага вяшчаньня з навакольных краінаў. Мы заклікаем да супольнага поступу ЭЗ, ЗША і ўсіх дэмакратычных краінаў, якія б мусілі быць зацікаўлены ў дэмакратызацыі Беларусі.

Вацлаў Гавал Андрэ Глуксман Вартан Грэгарыян
Фрэдэрык Вілем дэ Клерк Майк Мур (былы прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі)
Мэры Робінсан Ёогэй Сасакава Карэл Шварцэнбэрг
Дэсмонд Туту Рыхард вон Вайцзакэр Джордж Сорас
Міхаэл Новак Прынц Эль Гассан бін Талал

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international