Польшча ўводзіць забарону на ўезд для прыхільнікаў Лукашэнкі

2005 2005-08-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Польскія ўлады ўвялі забарону на ўезд у Польшчу 13 сябрам Рады 5-га склікання Саюза палякаў на Беларусі, якія ўдзельнічалі 27-га ліпеня ў Шчычуне ў падрыхтоўцы ва ўгоду беларускім уладам паўторнага 6-га з’езда арганізацы, паведаміла прэс-служба Хартіі-97. Цалкам магчыма, што ўезд у суседнюю краіну будзе забаронены таксама ўсім, хто прыме ўдзел у паўторным з’ездзе. Пра гэта заявіў ПАГОНІ адзін з апазіцыйных лідэраў СПБ, галоўны рэдактар гарадзенскага часопіса “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут, які атрымаў звесткі ад прадстаўнікоў кіруючых колаў Польшчы.
”Польскі бок уклаў у Саюз велізарныя сродкі. Тое, што робіць сёння беларускі бок – гэта спроба перахапіць уладу над уласнасцю палякаў. Польшча такім чынам абараняе свае інвестыцыі”, – сказаў ПАГОНІ Андрэй Пачобут.
Былы старшыня Саюза палякаў Тадэвуш Кручкоўскі, пераабраны на з’ездзе аганізацыі ў сакавіку, ужо меў забарону на ўезд. Сярод іншых сябраў арганізацыі, якія прынялі ўдзел у паседжанні так званай старой Рады ў Шчучыне, забарону на ўезд атрымаў таксама адзін з паплечнікаў Кручкоўскага, юрыст СПБ Эдвард Калоша.
Паўторны 6-ы з’езд арганізацыі прызначаны на 27-га жніўня ў Ваўкавыску. Ён мае на мэце пераабраць кіраўніцтва арганізацыі, якое негатыўна ставіцца да існуючага ў Беларусі антыдэмакратычнага рэжыма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international