21 лютага чалавецтва адзначае Міжнародны дзень роднай мовы
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае прыхільнікаў роднага слова прыняць удзел 21 лютага ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 10-х угодкаў Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага па рашэнні ЮНЕСК.
У сядзібе ТБМ (Румянцава, 13) пройдзе агульнанацыянальная дыктоўка:
1) 11.00 – першая група
2) 12.00 – другая група
Палац Мастацтва (вул.Казлова, 3)
14.00 – 16.00 – урачыстае пасяджэнне.
У праграме:
1) уганараванне асоб, якія актыўна прапагандуюць беларускую мову ў сваёй прафесійнай і грамадскай дзейнасці;
2) прэзентацыя грамадскіх ініцыятыў (стварэнне размоўніка);
3) канцэртная праграма.
Уваход вольны.
















