У Вільні беларусы правялі акцыю пратэсту, каб зьвярнуць увагу Еўразьвязу на палітычную сітуацыю ў Беларусі

2005 2005-08-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 жніўня ў Вільні моладзь з дэмакратычных арганізацыяў з Беларусі разам з украінскімі і літоўскімі калегамі зладзілі тэатралізаваную акцыю пратэсту “За свабодную Беларусь”. Моладзь з заклеенымі вуснамі і рукамі, зьвязанымі адной вяроўкай, з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшла ад будынку амбасады Беларусі да віленскай Ратушы. Пры будынку Ратушы хлопцы і дзяўчаты разьвязалі рукі, – гэта сымбалізавала жаданьне беларускай моладзі зьмяніць існуючую сытуацыю. Каб паказаць, што далей яны маўчаць ня будуць, удзельнікі акцыі адклеілі стужкі з вуснаў і хорам крычалі “Жыве Беларусь!”.
Акцыю ініцыявала моладзевая арганізацыя "Рух маладых цэнтрыстаў Літвы". Паводле старшыні гэтай арганізацыі, Юліі Лісоўскай, акцыя ладзілася з мэтай зьвярнуць увагу Літвы і Эўразьвязу на адсутнасьць свабоды ў Беларусі і перасьлед дэмакратычных палітычных сілаў. Гэта таксама праява салідарнасьці моладзі трох краінаў, якія адпачываюць тут у летніку і, паводле іхных словаў, зладзілі акцыю спантанна, падрыхтаваўшы ўсё за некалькі гадзінаў.
У амбасаду ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі перадалі дэклярацыю з пратэстамі супраць уціску ўладаў на сем'і актывістаў, зьнікненьня палітыкаў у Беларусі і парушэньняў дэмакратычных прынцыпаў. Як патлумачыў Алег Мяцеліца, які прадстаўляе моладзевы рух “Зубр”, у дэклярацыі адлюстраваныя многія актуальныя праблемы сёньняшняй Беларусі: “Такія праблемы, як правы чалавека. Тое, што ў Беларусі ёсьць палітычныя вязьні. Тое, што ў Беларусі зьнікаюць вядомыя палітыкі, тое, што Беларусь апынаецца ва ўсё большай ізаляцыі. Мы заклікаем эўрапейскія краіны, у прыватнасьці Літву, не супрацоўнічаць з фашыстоўскім рэжымам Лукашэнкі.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international