Атака на Саюз Палякаў

Старшыня Баранавіцкага аддзела непрызнаванага ўладамі Саюза Палякаў на Беларусі  Тэрэса Селівончык папярэджана пракуратурай аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі.

 

Паводле сябра галоўнай рады Анджэя Пачобута, гэта першы выпадак, калі ўлады вырашылі выкарыстаць сумнавядомы артыкул 193-1 Крымінальнага Кодэкса ў дачыненні да сяброў арганізацыі.

 

Як сцвярджае Анджэй Пачобут, адначасова на тэрыторыі ўсёй краіны распачаўся непрыхаваны ціск на актывістаў Звязу палякаў з мэтай прымусіць іх адмовіцца ад удзелу ў дзейнасці арганізацыі. Людзей запрашаюць на размовы ў КДБ, МВД ці пракуратуру, дзе адкрыта кажуць пра крымінальны пераслед у выпадку ўдзелу ў запланаваным на 14-15 сакавіка з'ездзе арганізацыі. КДБ актыўна, у тым ліку карыстаючыся інтэрнэтам, рассылае ананімкі з рознымі абвінавачваннямі ў адрас вядомых дзеячоў СПБ.

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international