Партыя БНФ падала заяўку на Дзень Волі

2009 2009-02-19T16:27:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч І Аляксей Янукевіч падалі заяўку на правядзеньне акцыі 25 сакавіка і агучылі прапановы па пераадоленьні сацыяльных наступстваў эканамічнага крызісу.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заяўляе, што сёлетні Дзень Незалежнасьці будзе адбывацца на фоне паглыбленьня эканамічнага крызісу. Менавіта таму, паводле словаў Баршчэўскага, на першым месцы падчас акцыі будуць незалежніцкі і сацыяльны акцэнты.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначае, што 25 сакавіка – мае асноўнай каштоўнасьцю зьберажэньне Незалежнасьці, безь якой немагчыма захаваць іншыя каштоўнасьці Беларусі.

“Кіраўніцтва краіны не адмовілася ад сваіх крокаў па ўмацаваньні залежнасьці ад Масквы, ад стварэньня Саюзнай дзяржавы, - адзначыў палітык. – Падпісаныя паразуменьні аб супрацьпаветранай абароне яшчэ раз пацьвердзілі гэта. Пагадненьні непразрыстыя, ніхто ня бачыў іх тэкстаў, невядома, што паабяцаў Лукашэнка Маскве за іх. Відавочна, што гэты ваенны блёк ствараецца супраць НАТО. А ўсе структуры, якія ствараюцца пад эгідай Масквы, - гэта саюзы дыктатураў. Такім чынам, у нас адбываецца кансэрвацыя, умацаваньне дыктатуры. БНФ выступае катэгарычна супраць такіх пагадненьняў”.

Вінцук Вячорка заяўляе, што беларускае неба аддаецца пад кантроль Маскве і што ваенная справа – адзіная, якая пасьпяхова выконваецца у межах Саюзнай дзяржавы.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заяўляе, што акцыя будзе адбывацца пад лёзунгамі "За праўду!", "За справядлівасьць!" і "За свабоду".

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць лягічным, што менавіта БНФ стаў ініцыятарам падачы заяўкі на правядзеньне акцыі. "БНФ бярэ на сябе ініцыятыву па правядзеньні сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 25 сакавіка, - кажа палітык. - І гэта лягічна, бо працягваецца сьвяткаванне 20-годзьдзя БНФ. Правядзеньне Дня Незалежнасьці - адказ на выклікі аб ёй (незалежнасьці). Улада няздольная знайсьці выйсьце з тупіковай сытуацыі ў эканоміцы і геапалітыцы. Улада мусіць даць адказ на пытаньні пра таемныя дамовы з Крамлём, пра новыя спробы перакласьці адказнасьць на простых людзей альбо пайсьці ў адстаўку".
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч прэзэнтуе распрацаваны PR-камісіяй Партыі БНФ матэрыял з прапановамі аб першачарговых захадах па абароне людзей Беларусі ад сацыяльных наступстваў эканамічнага крызісу.

“БНФ – адзіная партыя, якая адкрыта заяўляе аб абкраданьні беларускага народу, - кажа Віктар Івашкевіч. – Крызіс – заўсёды можна выкарыстаць для таго, каб улада магла абагаціцца за кошт простых працоўных. Мы бачым, што пасьля абвальнай дэвальвацыі ў 20 працэнтаў за месяц беларускі рубель згубіў яшчэ 5 працэнтаў, і вынікі гэтага працэсу кладуцца на плечы простых людзей, а не кіраўнікоў дзяржавы”, - кажа Віктар Івашкевіч.

Прапановы Партыі БНФ аб першачарговых захадах па абароне людзей Беларусі ад сацыяльных наступстваў эканамічнага крызісу чытайце на партыйным сайце.

Партыя БНФ рашуча выступае супраць намеру ўладаў перакласьці цяжар наступстваў іх неэфэктыўнай палітыкі і сусьветнага крызысу на плечы беларускага народу. ПБНФ лічыць, што без прыцягненьня заходніх інвэстыцыяў і далучэньня да эўрапейскіх праграмаў разьвіцьця, Беларусі немагчыма захаваць адпаведныі жыцьцёвы ўзровень людзей і выратаваць эканоміку. Шлях лібэралізацыі эканомікі і супрацоўніцтва з Эўропай немагчымы без дэмакратызацыі палітычнага жыцьця ў Беларусі. Дзейная ўлада паказвае сваю няздольнасьць да дэмакратычных рэформаў. Таму мы заклікаем да правядзеньня нечарговых свабодных выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international