Аляксандр Казулін – у падтрымку “Нашай Вясны”

2009 2009-02-19T18:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_kazulin1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Казулін, былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і экс-кандыдат у прэзідэнты, выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі з рэгістрацыяй праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”:

 

“Я лічу, што афіцыйная рэгістрацыя праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” з'яўляецца неабходнай умовай для таго, каб грамадзяне нашай краіны разумелі, што яны хоць у нейкай ступені абароненыя перад законам.

 

Гэтая арганізацыя існуе даўно. На яе рахунку вельмі шмат добрых спраў. Прычым, менавіта канкрэтных спраў, якія ніхто не можа аспрэчыць. І тое, што яна змушаная дзейнічаць у паўлегальных умовах, выклікае сур'ёзную занепакоенасць наконт таго, што афіцыйны Менск усё ж вядзе няшчырую палітыку ў адносінах дыялогу з Еўропай і спробы наладзіць нейкую выразную, канкрэтную лінію.

 

Для мяне "Вясна" - адна з самых дзейсных праваабарончых арганізацыяў, якая на працягу ўжо амаль 13 год аказвае канкрэтную дапамогу канкрэтным людзям”.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international