Жыхары Гомеля накіравалі скаргу ў парламент на адмову дэпутата азнаёміць выбаршчыкаў з законапраектам аб амністыі

2009 2009-02-19T13:38:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parlament1.jpg
фота naviny.by

фота naviny.by

18 лютага жыхары Гомеля накіравалі старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалаю Самасейку скаргу на дэпутата Аляксандра Бяляева, які адмовіўся даць выбаршчыкам для азнаямлення тэкст законапраекта "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Як патлумачыў БелаПАН адзін з падпісантаў скаргі Андрэй Аксёнаў, праект закона патрэбны выбаршчыкам "для занясення ў яго дадаткаў, змен, заўваг і прапаноў". У скарзе грамадзяне зазначылі, што А.Бяляеў адмовіў выбаршчыкам у праве азнаёміцца з тэкстам законапраекта на падставе таго, што дакумент не выносіцца на ўсенароднае абмеркаванне і таму не друкуецца ў СМІ. Дэпутат адказаў, што праект закона адносіцца да "закрытай для выбаршчыкаў катэгорыі праектаў законаў, якія даюцца толькі дэпутатам Нацыянальнага сходу і асобам, якія маюць дачыненне да распрацоўкі гэтых праектаў".

Грамадзяне лічаць падобныя дзеянні Бяляева недапушчальнымі, а яго адмову па сутнасці сваёй неправамернай. У скарзе ў парламент выбаршчыкі прывялі станоўчыя прыклады супрацоўніцтва грамадзян з дэпутатамі пры разглядзе праектаў законаў. "Не ўсе дэпутаты так зняважліва ставяцца да законных правоў і інтарэсаў сваіх выбаршчыкаў. На працягу 2008 года былы і цяперашні дэпутат парламента Аляксандр Шаўко неаднаразова адгукаўся на нашы звароты і падаў нам для азнаямлення і вывучэння шэсць розных законапраектаў, якія не друкаваліся ў СМІ", — падкрэслілі заяўнікі. Паводле іх слоў, свае дапаўненні і змяненні ў асобныя палажэнні і артыкулы некаторых законапраектаў яны шматразова перадавалі як асабіста дэпутату Шаўко, так і ў камісію Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

Грамадзяне просяць старшыню камісіі абавязаць А.Бяляева даць для вывучэння і абмеркавання праект закона аб амністыі або даць згаданы законапраект ад імя камісіі з мэтай занясення ў яго выбаршчыкамі Гомеля, а таксама актывістамі грамадзянскай кампаніі "Наша Дом" паправак, якія А.Бяляеў павінен будзе вынесці на разгляд парламента.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international