Касацыйная скарга сямі берасцейскіх актывістаў не задаволена

2009 2009-02-17T13:25:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud3.jpg

У Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сямі берасцейскіх актывістаў, Рамана Кісляка, Сяргея і Вольгі  Вакуленка, Уладзіміра Красько, Віктара Клімуса, Яўгена Сашко і Зміцера Шыманскага, на рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця ад 16 снежня 2008 года. Актывісты ў сваёй скарзе прасілі прызнаць рашэнне суда незаконным і парушаючым іх правы.

Абласны суд аставіў рашэнне суда Ленінскага раёна без змяненняў, а скаргу без задавальнення.

Нагадаю,  што Берасцейскі гарвыканкам адмовіў актывістам у правядзенні пікету 16 верасня мінулага года з нагоды 9 гадавіны знікнення экс-старшыні ЦВК Ганчара і бізнесоўца Красоўскага. Па словах Рамана Кісляка, яны хацелі прыцягнуць увагу грамадскасці да  патрабавання рэальнага расследавання справы зніклых і прыняцця і ратыфікацыі Беларуссю Міжнароднай канвенцыі супраць усіх форм гвалтоўных знікненняў.

Суд Ленінскага раёна, куды звярнуліся актывісты, прызнаў адмову правамернай. З болей чым 10 хадайніцтваў з боку заяўляльнікаў судом было задаволена толькі адно.

На думку юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка, у дадзеным выпадку суды не сталі на пазіцыю незалежнасці і справядлівасці. Нягледзечы ні на што, актывісты будуць дабівацца правядзення мірных сходаў і актаў выражэння сваіх думак у публічных месцах. Яны намераны ліквідаваць у горадзе Берасці дыскрымінацыю па прызнаку перакананняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international