Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


"Transitions Online": варта забараніць выступ беларусаў на міжнароднай арэне

18.08.2005.

“Сьцісканьне сьціскацеля” – пад такой назваю інтэрнэт-выданьне "Transitions Online" (www.tol.cz) аналізуе канфлікт вакол Саюзу палякаў Беларусі, стратэгіі афіцыйнага Менску, Варшавы і Эўразьвязу. Са зьместам публікацыі знаёміць карэспандэнт радыё Свабоды.
Для некаторых Лукашэнка – брутальная, часам нават камічная асоба, якая любіць спартовыя і ваенныя імпрэзы. Аднак апошні інцыдэнт ізноў паказаў, як спрытна беларускі прэзыдэнт можа адным каменем забіць, ці па меншай меры параніць, адразу некалькіх птушак – апазыцыю, Польшчу, Эўразьвяз – піша "Transitions Online".
Распавядаючы дэталі канфлікту, выданьне адзначае, што пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі ў 1994 годзе Саюз палякаў стаў паслухмянай арганізацыяй, якая займалася толькі польскай культурай і адукацыяй. (Гэта, дарэчы, не зусім дакладна – у гады старшыняваньня Тадэвуша Гавіна, а ён сышоў з гэтай пасады ў 2000 годзе, Саюз ня быў такім ужо паслухмяным. Зараз Тадэвуш Гавін адбывае 30 сутак у турме за "несанкцыяваны" сход і бойку ў камэры, якую ён нібыта ўчыніў.) Але пасьля зьяўленьня на чале Саюзу палякаў групы сьмелых лідэраў, нясхільных да канфармізму лідэраў, улады вырашылі не рызыкаваць.
Як адзначае "Transitions Online" у гэтай кампаніі Лукашэнка ўжывае свой улюбёны прыём – зьнішчаючы нейкіх сваіх апанэнтаў, ён разьдзьмувае антызаходнюю гістэрыю, абвінавачваючы Захад у фінансаваньні беларускай апазыцыі і спробах арганізаваць “аранжавую” рэвалюцыю кшталту тых, што адбыліся ў Грузіі і Ўкраіне. Ня маючы магчымасьці пайсьці на любы напад на Польшчу – сябра НАТО – Лукашэнка выбраў адзіны з даступных яму варыянтаў – напад на залежных ад яго палякаў, лічыць журналіст "Transitions Online".
Эўракамісія прыняла заяву, у якой асудзіла “рост палітычных рэпрэсій у Беларусі. Аднак рэпрэсіі ў Беларусі – адзначае выданьне – павялічваліся з самага прыходу Лукашэнкі да ўлады і дасягнулі непрымальнага ўзроўню задоўга да інцыдэнту з Саюзам палякаў. "Transitions Online" адзначае, што Эўразьвяз мае патэнцыйна істотныя рычагі эканамічнага ўзьдзеяньня на Беларусь – на краіны Зьвязу прыпадае больш за траціну беларускага экспарту, але тут паўстае традыцыйная праблема – як ужыць санкцыі такім чынам, каб ад іх не пацярпелі звычайныя беларусы.
На думку выданьня, больш прымальным было б пашырэньне візавых санкцыяў адносна беларускіх урадоўцаў і распаўсюд іх на іх сем'і. Акрамя таго, магла б мець плён забарона на ўдзел беларускіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах, што ўдарыла б Лукашэнку па балючым месцы, улічваючы яго любоў да спорту.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования