ПРЭСЬВІТАРА ЦАРКВЫ ЭВАНГЕЛЬСКІХ ХРЫСЬЦІЯН БАПТЫСТАЎ СПРАБАВАЛІ ПРЫЦЯГНУЦЬ ДА АДКАЗНАСЬЦІ ЗА ПРАВЯДЗЕНЬНЕ НАБАЖЭНСТВАЎ

2003 2003-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 сьнежня 2002 году ў дачыненьні да прэсьвітра
баптысцкай царквы Аляксандра Міхаленкава ўчастковым
міліцыянтам быў складзены пратакол аб адміністрацыйным
правапарушэньні. У пратаколе было запісана наступнае:
«Парушэньне ўсталяванага парадку арганізацыі ці
правядзеньня рэлігійных сходаў. Праводзіць набажэнствы
ў нядзелі ад 10-й да 12-й у непрыстасаваным для гэтага
памяшканьні на адрэсе: вул. Гартнага, 8 (няма
санвузла, няма аварыйнага выйсьця, ёсьць парушэньні
супрацьпажарнай бясьпекі)».

Гэты пратакол быў скіраваны ў суд Заводзкага раёну
Менску для вырашэньня пытаньня аб прыцягненьні
прэсьвітара да адмістрацыйнай адказнасьці згодна з
часткай 1 арт. 167-1 Кодэксу аб адміністрацыйных
правапарушэньнях Рэспублікі Беларусі. Дадзеная норма
прадугледжвае адказнасьць у выглядзе папярэджаньня або
накладаньне штрафу ў памеры ад 20 да 150 мінімальных
заробкаў (ад 240 000 рублёў да 1 800 000 рублёў г. зн.
ад 124$ да 932$), або арышт на тэрмін ад 3 да15
сутак..
23 студзеня 2003 году справа была разгледжана у судзе.
Судзьдзя Мікалай Балаўнёў вынес пастанову пра
перапыненьне справы па прычыне адсутнасьці складу
правапарушэньня.

Паводле юрыста Дзіны Шаўцовай (8-029-617-77-51),
прычынай узбуджэньня дадзенай адміністратыўнай справы
стаў ліст, які быў накіраваны, яшчэ ў жніўні 2002
году, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам, а
менавіта старшынёй аддзелу ў справах рэлігіяў
Рабіцавай А. М., у мясцовыя выканаўчыя камітэты й
аддзяленьні міліцыі.

«У дадзеным лісьце, -- кажа Дзіна Шаўцова, --
Менгарвыканкам патрабуе ад мясцовых органаў прыцягваць
да адказнасьці кіраўнікоў рэлігійных арганізацыяў,
якія праводзяць рэлігійныя сходы вернікаў у прыватных
жылых дамах. Царква «Адраджэньне» трапіла ў лік такіх
абшчынаў, якія зьбіраюцца ў прыватным доме, хоць у
адпаведнасьці з устаноўчымі дакумантамі дадзены дом
зьяўляецца афіцыйным месцам знаходжаньня абшчыны з
1996 году.

На думку некаторых чыноўнікаў у адпаведнасьці з новым
Законам РБ “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных
арганізацыях” вернікі могуць зьбірацца для сумесных
малітваў і вывучэньня Бібліі ў жылых дамах толькі
пасьля атрыманьня дазволу ў мясцовым выканаўчым
органе. Падобнага роду тлумачэньне й прымяненьне
новага закону непазьбежна прывядзе да абмежаваньня
дзейнасьці цэркваў і парушэньня права грамадзянаў на
сумеснае вызнаньне рэлігіі».

Інфармацыйны цэнтар “Свабода сумленьня”
Кантакты: (017) 276 07 54;
e-mail:
infarmacyja@hotmail.com
infarmacyja@yahoo.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international