Страйк на метрапалітэне 10 гадоў таму – першы палігон для адпрацоўкі сілавога ціску на вулічныя акцыі ў Менску

2005 2005-08-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 жніўня Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі праводзіць інфармацыйную акцыю ў сувязі з 10-годзьдзем страйку на Менскім мэтрапалітэне. Паводле арганізатараў, некаторыя зьвесткі аб “гарачай” падзеі 1995 году будуць апублікаваныя ўпершыню, паведамляе радыё Свабода.

Вядома, што праца менскага мэтро была паралізаваная ранкам 17 жніўня 1995-га году. Машыністы падземкі аб’явілі страйк пасьля зваротаў у органы ўлады, пракуратуру і нават суд наконт парушэньяў адміністрацыяй мэтрапалітэну калектыўнай дамовы і тарыфнага пагадненьня. Працаўнікі мэтро спадзяваліся на партнэрства і цывілізаваны дыялёг зь дзяржаўнымі структурамі. Аднак пачатак страйку сьведчыў: гэтага не атрымалася.

Палітыкі ў Беларусі цяпер гавораць, што пяцідзённы страйк быў першым палігонам для адпрацоўкі сілавога ціску на вулічныя акцыі ў Менску. Узгадваюцца таксама фільтрацыйныя пункты ў частках унутраных войскаў. Раней гэта былі спартыўныя залі, пасьля і цяпер – спэцыяльныя мэталёвыя ангары. На выкраданьне людзей у той час зьвяртае ўвагу старшыня Свабоднага прафсаюзу Генадзь Быкаў: “Яшчэ ў жніўні 1995 году Лукашэнка праводзіў рэпэтыцыі па выкраданьні людзей. Мяне родныя шукалі разам з замежнымі дыпляматамі. У КГБ, Пракуратуры і Міністэрстве ўнутраных спраў казалі: “Мы нічога ня ведаем, дзе ён знаходзіцца. Гэта ў іх нейкія ўнутраныя разборкі”. А на той час я знаходзіўся на Акрэсьціна, дзе мяне пад прымусам утрымлівалі, хаця я быў дэпутатам мясцовага Савету. Сяргей Антончык быў дэпутатам Вярхоўнага Савету. А яго вазілі на базы ўнутраных войскаў, бо ня ведалі, што зь ім рабіць.

Паводле словаў Генадзя Быкава, за пяць дзён страйку было звольнена 56 машыністаў, сьлесараў і электрамэханікаў Менскага мэтрапалітэну. Лідэр Свабоднага прафсаюзу ўвесь мінулы час маўчаў, чаму гэтыя актывісты не атрымалі турэмныя тэрміны. Па словах Быкава, кіраўнікі спэцслужбаў тады, у 1995 годзе, адмаўляліся выконваць злачынныя загады, а пасьля 1996 году, за рэфэрэндумам, быў масавы зыход з КГБ старэйшых афіцэраў – ад маёра да палкоўніка, і шмат прыстойных людзей з КГБ звольнілася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international