Вярхоўны суд палічыў вайсковыя дамовы з Расеяй законнымі

2009 2009-02-17T17:22:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg

Вярхоўны Суд пакінуў без задавальненьня просьбу Маладога Фронту аб перадачы ў Канстытуцыйны Суд хадайніцтва аб прызнаньні дамоваў, падпісаных Лукашэнкам на пачатку лютага ў Маскве, супрацьзаконнымі, антыканстытуцыйнымі і пагажаючымі сувэрэнітэту Беларусі.

Як паведаміла прэс-служба МФ, Вярхоўны Суд пакінуў без задавальненьня просьбу Маладога Фронту аб перадачы ў Канстытуцыйны Суд хадайніцтва аб прызнаньні дамоваў аб стварэньні адзінай сістэмы СПА і утварэньні сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ, падпісаных Лукашэнкам на пачатку лютага ў Маскве, супрацьзаконнымі, антыканстытуцыйнымі і пагажаючымі сувэрэнітэту Беларусі.

Згодна зь дзеючым заканадаўствам, для таго, скарга была разгледжана Канстытуцыйным Судом, яе ў КС мусіць перадаць адзін з 5 наступных суб'ектаў: Вярхоўны Суд, Вышэйшы Гаспадарчы Суд, Палата прадстаўнікой, Савет рэспублікі ці Савет міністраў.

У сваім адказе за подпісам намесьніка старшыні Вярхоўны Суд зазначыў, што суд перадасьць скаргу Канстытуцыйнаму Суду, калі ён прыйдзе да высновы аб супрацьзаконнасьці зазначаных дамоў пры разглядзе канкрэтнай судовай справы.

Таксама Маладому Фронту прыйшоў адказ з Вышэйшага Гаспадарчага Суду - ён перанакіроўвае зварот МФу па падсуднасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international