viasna on patreon

Не прыйшлі атрымліваць медалі

2009 2009-02-17T10:31:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afhancy.jpg

У Драгічынскім раёне юбілейныя медалі не прыйшлі атрымліваць болей паловы ветэранаў аўганскай вайны.

Усяго ў раёне 109 удзельнікаў. Урачыстае ўручэнне медалёў адбылося ў актавай зале СШ №1 г. Драгічына. Сабраўшымся трэба было чакаць старшыню Драгічынскага райвыканкама сп. Хваціка болей паўгадзіны.

Наогул урачыстасць прайшла вельмі сціпла. Яна абмежавалася выступамі сп. Хваціка, вайсковага камісара, прадстаўніка фонду імя Жукава і старшыні Драгічынскай асацыяцыі ветэранаў Аўганістана сп. Зайца. Старшыня асацыяцыі падзякаваў ўладам за ўвагу і ні слова не сказаў пра тое, што скасаваны ільготы тым, чые жыцці і здароўе былі пакладзены на алтар чужых інтарэсаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства