viasna on patreon

Мірныя акцыі ў Менску: па старым сцэнары

2009 2009-02-17T15:46:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/20090216_action_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Хартыя-97\"

Фота \"Хартыя-97\"

16 лютага ў 18 гадзін на Кастрычніцкай плошчы Менска пачалася акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

18.05. Каля 70 чалавек зрабілі жывы ланцуг уздоўж праспекта Незалежнасці. Многія трымаюць у руках вялікія партрэты арыштаваных 8 лютага ваўкавыскіх прадпрымальнікаў: Аўтуховіча, Лявонава, Асіпенкі, а таксама моладзевага актывіста Арцёма Дубскага, якога адправілі на час следства ў Бабруйскі следччы ізалятар.

З палітыкаў прысутнічаюць Аляксандр Казулін, Анатоль Лябедзька, Зміцер Дашкевіч, Зміцер Бандарэнка, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч. Усе скандзіруюць "Свабоду палітвязням".

18:12 Ад Палацу Рэспублікі бягуць у кірунку людзей спецназаўцы. (“НН”)

18.16. Міліцыя гвалтам выцясняе ўсіх з плошчы

18:20. Людзей выцясняюць у бок Палацу рэспублікі і палацу прафсаюзаў. Тых, хто супраціўляецца – штурхаюць. Павалілі моладзевага актывіста Ўладзя Сяргеева. Да спецназаўцаў падышло падмацаванне. Цяпер іх чалавек 50.

Фактычна пазабіралі ўсе партрэты, расцяжкі. Партрэты валяюцца па плошчы.

18:25. Выцясняюць пазасталых у бок Палацу Рэспублікі. Моцна штурхнулі Паліну Кур'яновіч, яна павалілася. Удзельнікі акцыі крычаць "Фашысты".

Пад час разгону мірнай дэманстрацыі супрацоўнікі АМАПу моцна збілі актывіста Аляксея Сенчылу. Як паведамляе “Хартыя 97”, ён быў дастаўлены ў 2 бальніцу мінска на машыне “хуткай дапамогі”.

  У гэты ж дзень была разагнаная яшчэ адна акцыя, якую праводзілі актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. Яна ладзілася каля сценаў касцёла святога Язэпа.

 

Прыкладна ў 20-00 супрацоўнікі АМАПу акружылі каля 20 ўдзельнікаў акцыі і накіравалі ў бок Нямігі. Пры гэтым некаторых удзельнікаў акцыі моцна збівалі па нагах і спінах.

Беларускія праваабаронцы, абураныя жорсткімі дзеяннямі міліцыі 14 і 16 лютага, распаўсюдзілі адмысловую заяву, у якой заклікаюць улады выконваць свае міжнародныя абавязацельствы і спыніць грубае выкарыстаньне сілы пры разгоне мірных дэманстрацый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства