viasna on patreon

Улады Беларусі ў чарговы раз прадэманстравалі сваё стаўленьне да правоў чалавека і нежаданне праводзіць дэмакратычныя змены ў краіне

2009 2009-02-16T18:05:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява. Мінск, 16.02.2009 г.

 

14 і 16 лютага ў г . Мінску прайшлі мірныя дэманстрацыі, якія былі жорстка разагнаныя спецпадраздзяленнямі МУС.

Акцыя 14 лютага, прымеркаваная да Дня святога Валянціна, была арганізаваная моладзевым незарэгістраваным аб’яднаннем “Малады фронт”; 16 лютага адбылася акцыя салідарнасці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам, а таксама моладзевым актывістам Арцёмам Дубскім.

Нягледзячы на тое, што абедзьве дэманстрацыі насілі выключна мірны характар, удзельнікі былі атакаваныя прадстаўнікамі спец.падраздзяленняў МУС. Супраць мірных дэманстрантаў была ўжытая грубая фізычная сіла і спецыяльныя сродкі. У выніку дзесяткі грамадзянаў былі зьбітыя. Факт таго, што ніхто з удзельнікаў акцыяў не быў затрыманы, сведчыць пра тое, што зьбіццё было загадзя запланаванай акцыяй запалохвання і дэманстрацыі сілы з боку беларускіх уладаў. Ужыванне фізычнай сілы супрацоўнікамі МУС насіла дэманстратыўны і відавочна празмерны характар. 

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае дзеяньне ўладаў, як грубае парушэньне правоў чалавека, гарантаваных Канстытуцыяй краіны і Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах – права на свабоду мірных сходаў і свабоднае выказваньне сваіх меркаваньняў. Паказальна жорсткія дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі пры разгоне мірнай дэмантрацыяў сьведчаць аб тым, што ўлады Беларусі ў чарговы раз прадэмнастравалі беларускаму грамадству і ўсяму цывілізаванаму сьвету сваё грэблівае стаўленьне да асноўных прынцыпаў правоў чалавека і нежаданне правядзення дэмакратычных зменаў у краіне.

 

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае свой пратэст і ў чарговы раз заклікае беларускія ўлады выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека і забяспечыць грамадзянам краіны рэалізацыю іх канстытуцыйных правоў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвяртаецца да прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці даць належную ацэнку дзеяньням беларускіх уладаў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама звяртаецца да структураў Еўрапейскага саюза з просьбай ўлічыць гэты факт грубага парушэння правоў чалавека пры правядзенні ацэнкі выканання уладамі Беларусі патрабаванняў Еўразвязу ў галіне дэмакратызацыі палітычнага рэжыму ў краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства