Ператрусы да дня Сьвятога Валянціна

2009 2009-02-16T08:56:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

14 лютага людзі ў цывільным ўварваліся ў менскую кватэру, у якой знаходзяцца актывісты “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка, Валер Мацкевіч і Вадзім Ханяўка. У кватэры ўсчалі ператрус, які трываў да 15:30.

Людзі ў цывільным адмовіліся прадставіцца. На просьбу Міколы Дземідзенкі паказаць дакумэнты, яны павалілі хлопца на падлогу, а потым зачынілі яго на кухні.

Невядомыя забралі з сабой налепкі з заклікам далучыцца да сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна, а таксама ноўтбук, друкарку, сканэр і відэакамэру.

Хлопцаў затрымліваць не сталі.

За апошнія суткі гэта ня першая спроба супрацоўнікаў міліцыі і КДБ зрабіць ператрус на кватэрах актывістаў перад акцыяй 14 лютага.

Учора ноччу супрацоўнікі міліцыі на чале з кіраўніком аддзелу грамадзкай бясьпекі Ленінскага раёну сп. Грышчанкам правялі ператрус на кватэры актывісткі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Касі Галіцкай.

У яе забралі расьцяжкі, плякаты, наглядную агітацыю, якую маладафронтаўцы падрыхтавалі да акцыі ў Дзень сьвятога Валянціна. Дзяўчыну затрымліваць ня сталі.

Кася Галіцкая была адной з заяўніц у звароце на правядзеньне акцыі, накіраваным у Менгарвыканкам. Менскія ўлады акцыю не санкцыянавалі. Маладафронтаўцы заявілі, што правядуць яе ўсё адно.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international