Зьезд БХД пройдзе не на Кастрычніцкай плошчы
Менгарвыканкам даў сябрам аркамітэту дзеля стварэньня БХД памяшканьне для правядзеньня зьезду. Сябры аргкамітэту зьбяруцца 28 лютага ў актавай залі Дома культуры МТЗ.
Раней сустаршыні аргкамітэту БХД у пошуку памяшканьня зьвярталіся ў розныя ўстановы, а таксама ў Менгарвыканкам і атрымлівалі адмоўныя адказы. Тады яны заявілі, што правядуць зьезд на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.
На зьезд БХД запрошаныя прадстаўнікі Эўрапарлямэнту, уплывовых партыі краін Заходняй Эўропы, вядомыя грамадзкія дзеячы.
















