Дацкі Інстытут Правоў Чалавека звярнуўся да Наталлі Пяткевіч у сувязі з рэгістрацыяй “Нашай Вясны”

2009 2009-02-13T18:56:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciah_danii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паважаная Наталля Уладзіміраўна!

Нагодай гэтага ліста з’яўляюцца добрыя навіны з Мінска аб тым, што 26 студзеня 2009 праваабарончая арганізацыя “Наша Вясна” падала ў Міністэрства Юстыцыі заяўку на рэгістрацыю. Ад імя Дацкага Інстытута Правоў Чалавека я б хацеў выказаць нашую вялікую падтрымку гэтаму кроку й выказаць спадзяванне, што адпаведныя дзяржаўныя органы паставяцца з прыхільнасцю да гэтай заяўкі й зарэгіструюць гэтую важную праваабарончую арганізацыю. Такі крок дазволіць “Нашай Вясне” на законных падставах ажыццяўляць сваю пахвальную працу па абароне правоў чалавека й заахвочванні  верхавенства права ў Беларусі.

У Беларусі ёсць магчымасць прывесці сваю практыку ў адпаведнасць з ейнымі міжнароднымі абавязкамі па свабодзе асацыяцый. Мы верым, што рэгістрацыя “Нашай Вясне” будзе з прыхільнасцю ўспрынятая на міжнародным узроўні й будзе спрыяць еўрапейскім памкненням беларускага палітычнага асяродку.

Заснаваны ў 1987 годзе ў адпаведнасці з парыжскімі прынцыпамі як Нацыянальны Праваабарончы Інстытут, Дацкі Інстытут Правоў Чалавека прадастаўляе кансультацыі, справаздачы, маніторынгі й рэкамендацыі па пытаннях, звязаных з заахвочваннем і абаронай правоў чалавека ў Даніі. Ён таксама ажыццяўляе правабарончую працу на міжнародным узроўні, партнёрамі ў Афрыцы, Азіі, на Сярэднім Усходзе, у Цэнтральнай Азіі, Еўропе й Цэнтральнай Амерыцы, з партнёрамі сярод дзяржаўных структур і грамадскай супольнасці.

На працягу гадоў мы ведаем прадстаўнікоў “Нашай Вясны” як людзей, якія кампетэнтна й высокапрафесійна абараняюць і заахвочваюць правы чалавека й верхавенства права ў рэгіёне. ДІПЧ гатовы супрацоўнічаць з “Вясной” і любымі іншымі беларускімі арганізацыямі або дзяржаўнымі органамі на карысць правоў чалавека ў Беларусі.

 

Шчыра Ваш,

Ёнас Крыстоферсэн
Дырэктар

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international